29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volkswagen можа замяніць Polo даступным электракарам

5
Volkswagen можа замяніць Polo даступным электракарам

Малалітражкі нямецкай маркі саступяць месца «бюджэтным» электрамабілям ID.1 і ID.2.

Фірма Volkswagen плануе пашырыць лінейку электракараў за кошт невялікіх «народных аўтамабіляў» на батарэйках са стартавым коштам 20 тысяч еўраў. З часам даступныя электрамабілі могуць замяніць малалітражкі up! і Polo ў еўрапейскай лінейцы. Знізіць кошты «зялёнай» мадэлі «Фольксвагену» дапамогуць кітайскія партнёры, паведамляе motor.ru.

Новы кіраўнік Volkswagen Ральф Брандштэтэр анансаваў пашырэнне гамы электрамабіляў за кошт кампактных і субкампактных мадэляў. Кіраўнік нямецкага брэнда падкрэсліў, што «аўтамабілі ў невялікіх сегментах вельмі важныя і цікавыя для Volkswagen».

Паводле інфармацыі Automotive News Europe, самы маленькі электрамабіль ID.1 стане пераемнікам up!, а буйнейшы ID.2 можа выцесніць з еўрапейскай лінейкі Polo. Мініяцюрныя мадэлі будуць грунтавацца на спрошчанай платформе MEB-Lite, прызначанай для электракара з цягавай батарэяй ёмістасцю, меншай за 45 кілават-гадзін.

Каб знізіць стартавы кошт бюджэтных электракараў, Volkswagen выкарыстоўвацьме больш танныя літый-жалеза-фасфатныя акумулятары. Іншы метад эканоміі - партнёрства з кітайскімі аўтавытворцамі і выпуск недарагіх «батарэйных» мадэляў у Паднябеснай на супольных прадпрыемствах з FAW і SAIC. Электрамабілі на платформе MEB-Lite выйдуць на рынак не толькі пад маркай Volkswagen, але і пад брэндамі Seat і Skoda.

Цяпер самым даступным электрамабілем Volkswagen з'яўляецца аднакласнік Golf - хэтчбек ID.3. Базавы ID.3 к Нямеччыне каштуе 34 тысячы еўраў, тады як Golf восьмага пакалення можна набыць за 20 тысяч еўраў. Нягледзячы на розніцу ў кошце, у кастрычніку менавіта ID.3 стаў самым запатрабаваным новым электрамабілем у Еўропе - мадэль разышлася тыражом 10,5 тысячы асобнікаў.

Volkswagen не раскрывае тэрміны дэбюту «бюджэтных» электракараў, але да 2023-га прэм'еры электрычнага аднакласніка Polo можна не чакаць, а субкампактны пераемнік e-up! і зусім выйдзе на рынак не раней за 2025 год. Зрэшты, бос Volkswagen Ральф Брандштэтэр намякаў, што прататыпы электрамабіляў пачатковага ўзроўню пакажуць задоўга да прэм'еры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках