25 красавiка 2024, Чацвер, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зіма пачнецца з лёгкага марозу і снегу

1
У Беларусі зіма пачнецца з лёгкага марозу і снегу

Надвор'е на пачатак снежня.

Ужо ў апошні дзень восені, 30 лістапада, надвор'е ў Беларусі стане вызначаць няўстойлівая халодная паветраная маса, сфармаваная ў паўночных шыротах. Будзе воблачна з прасвятленнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны з пераходам на паўднёва-заходні сярэдні. Тэмпература паветра ўначы - мінус 1-7 градусаў, удзень - ад мінус 4 да плюс 1 градуса, прагназуе kp.by са спасылкай на Белгідрамет.

У аўторак, 1 снежня, і да канца тыдня захаваецца прыкладна такое ж надвор'е. Сіноптыкі абяцаюць частыя ападкі ў выглядзе снегу і тэмпературу, ніжэйшую за нуль.

У першы дзень зімы ў Менску чакаецца мінус 2-4, у Віцебску, Магілёве, Гародні і Берасці - мінус 1-3, у Гомелі - 0-мінус 2 градусы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках