18 красавiка 2024, Чацвер, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты мехмата БДУ правялі акцыю салідарнасці

1
Студэнты мехмата БДУ правялі акцыю салідарнасці

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

Студэнты БДУ правялі акцыю салідарнасці з затрыманай КДБ студэнткай механіка-матэматычнага факультэта Таццянай Якельчык, паведамляе «Белсат».

27 лістапада да Тацяны Якельчык з ператрусам прыйшлі з КДБ, пасля чаго яе павезлі на допыт, паведамлялі студэнцкія тэлеграм-каналы.

Раней студэнт мехмата Ілля Трахтэнберг быў прызнаны палітычным зняволеным, ён таксама застаецца за кратамі.

12 лістапада рэпрэсіўныя органы затрымалі лідараў і актывістаў аб'яднання беларускіх студэнтаў, у кватэрах сяброў аб'яднання і ў офісе арганізацыі прайшлі ператрусы.

Сярод тых, хто трапіў пад рэпрэсіі: Ксенія Сырамалот, Алана Гебрэмарыем, Ягор Канецкі, Яна Арабейка і Кася Будзько.

Напішы ліст журналісту

Проста цяпер за кратамі ўтрымліваюцца тры беларускія журналісткі: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дар'я Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY). Іх абвінавачваюць паводле крымінальных артыкулаў. Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзяўчат можа стаць ваш ліст.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дар'я Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага. д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзяўчаты маглі вам адказаць. Дзякуй за вашу неабыякавасць!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках