25 красавiка 2024, Чацвер, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі распавялі, як будзе адбывацца вакцынацыя ад COVID-19

У Чэхіі распавялі, як будзе адбывацца вакцынацыя ад COVID-19

Спачатку бясплатная вакцынацыя была прадугледжаная толькі для некаторых груп насельніцтва.

Вакцына ад COVID-19 будзе бясплатнай для ўсіх жыхароў Чэхіі, а выдаткі на прышчэпкі будуць кампенсавацца за кошт сродкаў абавязковага медыцынскага страхавання.

Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Ян Блатны, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Спачатку бясплатная вакцынацыя была прадугледжаная толькі для некаторых слаёў насельніцтва.

«Мяркуецца, што кожны чалавек будзе атрымоўваць вакцыну або бясплатна, або за кошт сродкаў сацыяльнага страхавання, прычым вакцынацыя не будзе абавязковай», - адзначыў ён.

Міністр таксама заклікаў жыхароў краіны ўзяць актыўны ўдзел у вакцынацыі. На гэта таксама будзе накіраваная асветніцкая кампанія ўрада, якая пачнецца найбліжэйшым часам.

Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі раней заяўляла, што ў ЕЗ могуць у снежні прыняць першыя вакцыны ад каранавіруса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках