29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі рыхтуюцца да адключэння ад SWIFT?

32
Беларускія банкі рыхтуюцца да адключэння ад SWIFT?

Нацбанк просіць падлучыцца да расейскага аналагу.

Некаторыя беларускія банкі на гэтым тыдні атрымалі ад Нацбанку ліст з просьбай забяспечыць падключэнне да расейскай сістэмы «Сэрвіс-бюро СПФС» - гэта расейская сістэма перадачы фінансавых паведамленняў, аналаг міжнароднай сістэмы SWIFT. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі крыніцы ў банкаўскай сферы.

Праз SWIFT працуюць амаль усе банкі свету, з яго дапамогай адбываюцца транзакцыі паміж банкамі ў вядучых валютах.

Адключэнне SWIFT - гэта адна з імаверных санкцый, пра якія кажуць супраціўнікі рэжыму Лукашэнкі.

«У выпадку, калі нейкія беларускія банкі патрапяць пад санкцыі, якія абмяжоўваюць іх доступ да міжнародных сістэмах пераводаў, яны змогуць наладзіць аплаты праз банкі Расеі», - мяркуе эканамістка Кацярына Барнукова, якую мы папрасілі пракаментаваць ініцыятыву рэгулятара.

У самім Нацбанку «Нашай Ніве» адказалі, што ў Беларусі засталося яшчэ некалькі не падлучаных да СПСФ банкаў.

«Сэрвіс-бюро перадачы фінансавых паведамленняў Банка Расеі на базе ААТ «Беларускі міжбанкавы разліковы цэнтр», якое створанае для надання банкам і нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям паслуг у перадачы фінансавых паведамленняў фармату SWIFT нерэзідэнтамі Беларусі, створанае і ўведзенае ў прамысловую эксплуатацыю з 29 лістапада 2019 года.

На гэты момант 7 беларускіх банкаў ужо з'яўляюцца карыстальнікамі «Сэрвіс-бюро СПФС», 5 банкаў - на заключным этапе падлучэння. Астатнія банкі разглядаюць магчымасці і ажыццяўляюць ацэнку ўнутраных рэсурсаў і гатоўнасці сваіх сістэм для падлучэння да «Сэрвіс-бюро СПФС», - сказалі «Нашай Ніве» ў прэс-службе Нацбанку.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках