26 красавiка 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражанне праезду і штрафы за летнюю «гуму»: што зменіцца з 1 снежня

14
Падаражанне праезду і штрафы за летнюю «гуму»: што зменіцца з 1 снежня

«Новаўвядзенні», якія ўдараць па гаманцах беларусаў.

З 1 снежня ў Беларусі вырастуць некаторыя пенсіі (пры гэтым рэальныя выплаты па-ранейшаму падаюць), падаражэюць цыгарэты. З 1 снежня кіроўцы могуць атрымаць папярэджанне або штраф да 0,5 базавай адзінкі (13,5 рубля) за язду на аўтамабілі з летнімі шынамі. У канцы снежня ўлады павінны развязаць пытанне з коштамі некаторых сацыяльна значных тавараў, сярод якіх хлеб, мяса, сыр, малако, цукар. А ў рэгіёнах ужо пачалі падвышаць кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным аўтамабільным грамадскім транспарце і, хутчэй за ўсё, у пачатку снежня астатнія вобласці таксама падвысяць.

Партал tut.by склаў падборку змяненняў снежня, якія могуць паўплываць на таўшчыню партманэтаў беларусаў.

Рэальныя пенсіі прадаўжаюць падаць

З 1 снежня ў Беларусі падвысяць працоўныя пенсіі - у сярэднім на 5,4%. Сярэдняя працоўная пенсія павінна вырасці да 483 рублёў. У Мінпрацы раней растлумачылі, хто зможа атрымаць прыбаўку да пенсіі са снежня, а хто - не (і чаму). Нагадаем, у кастрычніку (на 0,6% да верасня) і верасні (на 0,9% да жніўня) у Беларусі ўпалі рэальныя пенсіі, іх разлічваюць з папраўкай на інфляцыю. А па сярэдняй суме пенсій Беларусь саступае шматлікім суседнім краінам, асабліва прыкметна Польшчы і краінам Балтыі.

Падаражэе праезд у грамадскім транспарце

У Гарадзенскай і Гомельскай абласцях з 29 лістапада падвышаюць кошт праезду ў гарадскім грамадскім і прыгарадным аўтамабільным транспарце. Да прыкладу, талончык у аўтобусах і тралейбусах падаражэе з 60 да 70 капеек. Праезд у хуткасных аўтобусах з 29 лістапада каштавацьме 80 капеек. Вырасце таксама кошт праязных.

Нагадаем, у папярэднія гады пасля падвышэння кошту праезду ў грамадскім транспарце ў адным рэгіёне такую ж пастанову прымалі і ў астатніх абласцях. Таму вялікая імавернасць, што найбліжэйшым часам - у першыя дні снежня - праезд падаражэе і ў іншых рэгіёнах.

Кошт праезду таксама можа вырасці і ў Менску.

Могуць аштрафаваць за летнюю «гуму»

З 1 снежня кіроўцы могуць атрымаць папярэджанне або штраф да 0,5 базавай адзінкі (13,5 рубля) за язду на аўтамабілі з летнімі шынамі. Калі ж кіроўцу спыняць за эксплуатацыю летніх шын паўторна, то сума штрафу складзе ад 2 да 5 базавых адзінак (ад 54 да 135 рублёў).

Падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

З 1 снежня ў Беларусі даражэюць некаторыя маркі цыгарэт, паведамляе Міністэрства падаткаў і збораў. Некаторыя цыгарэты падаражэюць адразу на 10 капеек. Таксама ў продажы з'явяцца новыя маркі. Цэны падвысяць Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», кампанія «Тытунь-Інвест», «Беларусьгандаль». «Інтэр Табака», як і «Энэрга Оіл», не плануюць падвышаць кошт цыгарэт з 1 снежня.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках