19 красавiка 2024, Пятніца, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Гаруновіч: Бесталачы заскокваюць у падпалены вагон

11
Алег Гаруновіч: Бесталачы заскокваюць у падпалены вагон
АЛЕГ ГАРУНОВІЧ

Галоўны рэдактар спартовага выдання рэзка выказаўся пра праўладных спартоўцаў.

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч падзяліўся меркаваннем пра тое, што зборная Беларусі ў фрыстайле напісала ліст у падтрымку галоўнага трэнера каманды Мікалая Казекі.

«О, ну ёсць жа ў нас нармальныя спартоўцы, сапраўдныя каманды. Галоўнага трэнера фрыстайлістаў Мікалая Казеку не ўзялі праз чыноўніцкую дур на зборы ў Фінляндыю – чалавека, які выхаваў шэраг алімпійскіх чэмпіёнаў, прадаўжаюць гнабіць і душыць за грамадзянскую пазіцыю. І ўся Зборная адкрыта ўпісалася за яго! Якія ж крутыя хлопцы.

Ад хакеістаў чакаю шмат прозвішчаў пад лістом за Лукашэнку. Кажуць, працэс ужо ідзе поўным ходам. Бесталачы заскокваюць у падпалены вагон», – напісаў Гаруновіч у сваім Facebook.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках