28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр у Беларусі рэзка падаражэў

14
Даляр у Беларусі рэзка падаражэў

Да Новага года курс будзе толькі расці?

Ніякіх уласных прычынаў для росту ў беларускага рубля больш не засталося. Усё цяпер наўпрост будзе залежаць ад паводзінаў нафты. Плюс, снежань – гэта час, калі людзі актыўна набываюць валюту. Тым больш у такі «цікавы» год, як 2020-ы. Таму цяперашні рэзкі скачок курсу амерыканскай валюты абяцае быць не апошнім у адыходным годзе, піша выданне infobank.by.

У РФ скончыўся падатковы перыяд, і даляр пачаў даражэць. Сваю ролю згуляла і заканчэнне тыдня. 27 лістапада курс амерыканскай валюты на Маскоўскай біржы падрос на 40,81 капейкі, да 75,8599 RUB.

Беларускі рубель адрэагаваў на гэта цалкам прадказальна – аслабеў.

Вынікі гандлю на Беларускай валютна-фондавай біржы 27 лістапада выглядаюць наступным чынам:

курс даляра павялічыўся на 0,0147 (+0,57%), да 2,5817 беларускага рубля

еўра вырас на 0,0208 (+0,68%), да 3,0794 беларускага рубля

Расейскі рубель стаў даражэйшы на 0,0080 (+0,24%). У выніку за расейскую валюту даюць 3,4056 беларускага рубля, за сотню.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках