19 красавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Рэсурсаў пратрымацца ва ўладаў Беларусі засталося на лічаныя месяцы

14
Эканаміст: Рэсурсаў пратрымацца ва ўладаў Беларусі засталося на лічаныя месяцы
Фото: ТАСС

Трэба прадаўжаць ціск.

Працоўныя наваполацкага «Нафтана» расказалі, што да страйку далучаюцца ўсё новыя супрацоўнікі. І цяпер, з іх словаў, адзін з галоўных спосабаў ціску на ўлады – гэта прыпыненне крэдытаў для прадпрыемства, піша telegraf.by.

Паводле словаў супрацоўнікаў «Нафтана», штрэйкбрэхеры, якіх з іх прадпрыемства высылалі на «Гродна Азот», – гэта спецыялісты не высокага ўзроўню. І на Азоце супрацоўнікі адмовіліся навучаць іх працы на вытворчасці, у выніку план у замене супрацоўнікаў праваліўся, адзначылі нафтанаўцы.

Актывісты страйкаму расказалі, што на «Нафтане» абсталяванне моцна зношанае – і яны ўжо гатовыя збіраць звесткі пра рэсурсы, якія неабходныя для будучай рэнавацыі вытворчасці.

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у эканоміцы Алесь Аляхновіч падчас гутаркі з працоўнымі адзначыў, што "сродкаў на функцыянаванне ў рэжыму засталося на 4-6 месяцаў", таму, заявіў ён, трэба прадаўжаць ціск, а эканамічная група будзе працаваць над праграмай дапамогі.

Актыў "Нафтана" выказаў гатоўнасць нарошчваць страйк.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках