Гурт Tor Band выпусціў магутную песню пра Рамана Бандарэнку
2- 28.11.2020, 8:34
- 22,147
Героям – вечная слава!
Папулярны беларускі гурт Tor Band выпусціў песню ў памяць пра Рамана Бандарэнку.
Збіты невядомымі ў менскім двары, які за апошнія 100 дзён стаў вядомым як Плошча Пераменаў, і адвезены ў Цэнтральны РУУС Менска, Раман памёр амаль праз дзень ад цяжкіх траўмаў галавы ў лякарні, не прыходзячы ў прытомнасць.
Пахавала сына маці, больш яго ня ўбачыць.
Ён жа сам быў вінаваты, каты ёй тлумачаць.
Стала пуста ў яе хаце, сэрца стогне болем.
Толькі ведай, ведай маці, стаў сын твой героем.
Маці сядзіць адна на ганку, а перад вачыма
Хлопец бегае маленькі, нагадаў ёй сына.
Забалела сэрца ў маці, і ў адну хвіліну
Дыхаць поўнымі грудзьдзьмі ёй стала немагчыма.
Вечная ім слава! Героям слава!
Будуць жыць у сэрцы, як Колас і Купала.
Дзякуй, добрая матуля, за такога брата.
За герояў нашых будзе катам усім расплата.
Нас усіх не перабіць, мы адкажам боем.
Ты запамятаваў, кат, гэта край герояў.
Гурт Tor Band з Рагачова стаў папулярны гэтым летам праз песню «Сцяг свабоды – над галавой», якая стала адным з гімнаў беларускай рэвалюцыі.