28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як цяпер жывуць працаўнікі ТВВОД, якія ратавалі пратэстоўцаў

1
Як цяпер жывуць працаўнікі ТВВОД, якія ратавалі пратэстоўцаў

У нядзелі выратавальнікі зноў на службе ў звычайным рэжыме.

Вечарам 6 верасня ратавальнікі менскага Асвода даставалі з вады пратэстоўцаў, якія скочылі ў Камсамольскае возера ў надзеі выратавацца ад сілавікоў. Ратавальнікаў затрымалі, пратрымалі тры дні на Акрэсціне і судзілі за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Трое з іх атрымалі штрафы, а справы астатніх адправілі на дапрацоўку.

Як цяпер жывуць ратавальнікі, якія дапамаглі пратэстоўцам? Даведалася "Еўрарадыё".

– Мы так зразумелі, што працэс у дачыненні да нас спынілі. Цяпер працуем у штатным рэжыме, – расказвае кіраўнік станцыі "Камсамольскае возера" Дзяніс Чашун. – Тое, што мы адседзелі на Акрэсціне, мяркуем несправядлівым. Мы і ў пратаколе паказвалі, што проста выконвалі сваю працу. Ні адзін не пагадзіўся з высунутымі абвінавачваннямі. Траім з нас далі штрафы. За што? За тое, што выконвалі свае службовыя абавязкі?

У нядзелі выратавальнікі зноў дзяжураць у звычайным рэжыме.

– З 22-га дня ТВВОД ва ўзмацненне не ходзіць, а да гэтага мы кожную нядзелю выходзілі і дзяжурылі. МНС першы час не ўдзельнічаў у дзяжурствах у нядзелі, хоць у некаторых выданнях была інфармацыя, маўляў, "МНС з першага дня нясе дзяжурства". Пытанне, у той дзень, шостага верасня, дзе было МНС? Калі б яны там дзяжурылі, то ТВВОД не давялося б займацца ў адзіночку, – расказвае адзін з супрацоўнікаў. – Гэтыя тры дні некаторых хлопцаў, вядома, змянілі. Але людзі прадаўжаюць працаваць. Да сваіх службовых абавязкаў яны прыступілі фактычна адразу. Хлопцы сказалі: "Як ратавалі, так і будзем ратаваць".

Пасля інцыдэнту са станцыі звольніліся два чалавекі: у ТВВОДЗе кажуць, што гэта не звязана з вераснёўскай гісторыяй. Маўляў, Іван Юрскі быў вучнем вадалаза і звольніўся таму, што не здаў іспыт. А Дзмітрый Цецярук сышоў праз невялікі заробак.

– Людзі знаходзяць лепшую працу, таму што заробак у нас не супер. Матарыст атрымлівае блізу 650 рублёў, некаторыя менш. Заробак невялікі, таму калі чалавек знаходзіць заробак 900 рублёў, то, вядома, ён будзе сыходзіць, – кажа адзін з супрацоўнікаў ТВВОДа.

Дарэчы, у некаторых падраздзяленнях арганізацыі з'явілася новае кіраўніцтва. Так, новы кіраўнік з'явіўся ў менскай вадалазна-выратавальнай службе: замест Дзмітрыя Бараноўскага прыйшоў былы кіраўнік Барысаўскай выратавальнай станцыі. Сам Бараноўскі ўзначаліў выратавальную станцыю "Пціч". Пытанне, ці быў гэты перавод добраахвотным, Бараноўскі каментаваць адмовіўся.

– Нашы справы адправілі на дапрацоўку, але тэрміны разгляду ўжо выйшлі, усё нармальна. Кіраўніцтва ў нас лаяльнае, нармальна да сітуацыі паставілася. Пасадаў сваіх ніхто не страціў, – рапартуе кіраўнік манеўрана-пошукавай групы Аляксей Бакумаў, які таксама быў затрыманы ў верасні за дапамогу людзям.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках