25 красавiка 2024, Чацвер, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква разглядае розныя варыянты пазбаўлення таракана ўлады

37
Масква разглядае розныя варыянты пазбаўлення таракана ўлады
Фота: ТАСС

Паводле слядоў візіту Лаўрова ў Менск.

Пабыўшы ў Менску, кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў сустрэўся з тараканам. Пра што на гэтай сустрэчы гаварылі і пра што не дамовіліся? У эфіры «Сапраўднага Часу» журналісты абмеркавалі гэта з аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Кацярынай Шмацінай і расейскім палітолагам Дзмітрыем Арэшкіным.

– Што б вы маглі сказаць: хто ў выніку да каго прыехаў, хто ад каго залежыць?

Кацярына Шмаціна: Я б не звяртала шмат увагі на саму рыторыку і на тыя адкрытыя фарматы сустрэчаў, якія адбываюцца паміж Лукашэнкам і Масквой, таму што ёсць узровень рытарычнай падтрымкі – такой традыцыйнай хаўрусніцкай рыторыкі паміж Масквой і Менскам. Але я б усё ж такі меркавала, што ў доўгатэрміновай перспектыве падтрымка Масквы не такая гарантаваная і надзейная, як гэта можа здавацца. І што Масква хутчэй разглядае розныя варыянты развіцця падзей у Беларусі, у тым ліку тое, каб перастане падтрымліваць Лукашэнку і разглядае сцэнары трансферу ўлады і падтрымкі іншых палітычных сілаў, акрамя Лукашэнкі.

Дзмітрый Арэшкін: Я магу сказаць, што дзіўная адсутнасць якіх бы там ні было паведамленняў, каментароў у расейскай прэсе ўсур'ёз. Гэта азначае, што ні пра што важнае не дамовіліся. Я думаю, што [тут] два важныя пункты. Першае – Лукашэнка павінен зрабіць выгляд, што ён ідзе насустрач пратэстоўцам, зрабіць якія-небудзь дэманстрацыйныя крокі. І другое – гэта, вядома, развагі пра «саюзную дзяржаву», пра якую ўвогуле апошнім часам, ва ўсякім выпадку ў Расеі, перасталі размаўляць.

Я думаю, што, па-першае, у Маскве Лукашэнку не любяць, таму што ён неаднаразова Маскву «кідаў» з грашыма і з палітычнымі абавязальніцтвамі. Я думаю, што ў Маскве разумеюць, што Лукашэнка – гэта не доўгатэрміновая перспектыва.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках