Студэнтаў МДЛУ сабралі ў адной аўдыторыі на экзамен
- 27.11.2020, 12:55
- 16,876
Навучэнцы абураныя, бо хворым на COVID-19 здаваць экзамен дыстанцыйнага не дазволілі.
На экзамен у мовазнаўстве выдалі невялікую аўдыторыю. У выніку блізу 50 чалавек павінны былі знаходзіцца побач, паведамляе «Белсат».
- Мы вельмі абураныя тым, што адміністрацыя не паклапацілася аб магчымасці хворым на Covid студэнтам здаваць сесію дыстанцыйна.
Дэкан перакладчыцкага факультэта прыйшоў праверыць абстаноўку, бо хворая на каранавірус студэнтка менавіта з ягонага факультэта. Трохі пазней зайшла рэктар. Пажадала ўсім поспехаў, а просьбы змяніць аўдыторыю праігнаравала.
У перыяд сесіі студэнты вельмі шчыльна стаяць у калідорах. У гэтым годзе ў натоўпе стаялі яшчэ і кавідныя студэнты, - кажуць студэнты МДЛУ.