Памёр Дыега Марадона
42- 25.11.2020, 19:32
- 62,080
Легендарны футбаліст і старшыня праўлення берасцейскага «Дынама» памёр ва ўзросце 60 гадоў.
Памёр легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона.
Дыега Марадона памёр ва ўзросце 60 гадоў, паведамляе газета Clarin.
У лістападзе Марадона быў выпісаны з лякарні.
У траўні 2018 года Дыега Арманда Марадона падпісаў трохгадовы кантракт з футбольным клубам «Дынама-Берасце» і заняў пасаду Старшыні праўлення клуба.
Аргентынскі футбаліст, які гуляў на пазіцыях паўабаронцы і нападніка, выступаў за клубы «Архенцінас Хуніёрс», «Бока Хуніёрс», «Барселона», «Напалі», «Севілья» і «Ньюэлс Олд Бойз». Правёў 91 матч і забіў 34 галы ў складзе нацыянальнай каманды Аргентыны. Чэмпіён свету 1986 года.