24 красавiка 2024, Серада, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усё, дарагая, я ў страйку!»

9
«Усё, дарагая, я ў страйку!»

Што думаюць пра сваіх мужчынаў жонкі тых шахцёраў, якія далучыліся да страйку?

– Жонка – гэта той чалавек, які ўмацоўвае пазіцыю мужа ў пастанове сысці ў страйк, – дзеляцца жонкі шахцёраў. Відэа з імі размясціў страйкам ААТ "Беларуськалій".

Агульная мэта зблізіла гэтых жанчынаў з Салігорска. Яны пазнаёміліся паміж сабой і сталі падтрымліваць адна адну. Але галоўнае тое, што яны падтрымалі сваіх мужоў, якія, сыходзячы ў страйк ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій і беззаконня, страцілі працу, а некаторыя і волю.

– У мяне з’явіліся б пытанні да мужа, калі б ён не пайшоў у страйк. Я ведаю яго мысленне, светапогляд, стаўленне да таго, што адбываецца, да ўлады ў краіне. Адзінае, я сказала, падумай: зможаш – не зможаш. Але ён сышоў і сказаў: «Усё, дарагая, я ў страйку!»

Я сказала, што ён бы ўсё роўна па-іншаму і не зрабіў, не змог бы жыць у разладзе з самім сабой. Для мяне гэта была нават палёгка, таму што адпускаць мужа ў шахту на гэты момант – небяспечна. Мы бачым, колькі цяпер няшчасных выпадкаў, – кажа жонка шахцёра.

Жанчыны не проста ўважаюць пастанову сваіх мужоў правільнай, але і ганарацца імі.

– Гэта вельмі важна, каб не было разладу ў сям'і праз недастатковае разуменне. Цяжка, калі мужчына прыходзіць дадому і не знаходзіць падтрымкі. Раскажу пра адну з нас. Яна ўпершыню ўбачыла мужа не запалоханым, а вольным і ўсмешлівым ды так і сказала: «Хадзі ў свой страйк, толькі ўсміхайся», – дзеліцца жонка страйкоўца.

Жанчына расказвае пра тое, як пабочныя людзі ставяцца да рабочых, якія пайшлі ў страйк.

– Да выбараў, да пачатку страйку мне здавалася, што вакол вельмі мала аднадумцаў, што кожны жыве сваім жыццём і нічога вакол не заўважае.

Але калі да мяне на суд прыйшлі незнаёмыя людзі падтрымаць, калі незнаёмыя людзі сабралі мне грошы на штраф...

Аднойчы дастаўка прынесла шэсць пакетаў ежы ад некага! Мы не прасілі і не чакалі. Як мы можам спыніцца, калі людзі так у нас вераць, – дзеліцца жанчына.

Усе яны, як і мужыкі, мяркуюць, што страйк – самы лепшы спосаб, каб спыніць беззаконне ў нашай краіне.

Паводле звестак страйкама ААТ "Беларуськалій", да страйку далучыліся ўжо больш за 100 шахцёраў.

У той самы час стала вядома, што Канада, як і нарвежская кампанія Yara, гатовыя перагледзець стасункі з ААТ «Беларуськалій», як з «бізнэсам, які ўзбагачае Лукашэнку і ягоных паслугачоў», піша выданне "Новы шлях".

Канада, супольна з краінамі ЕЗ рыхтуе ўвядзенне эмбарга на экспарт беларускіх калійных угнаенняў. З прычыны гэтага могуць быць замарожаныя ўсе валютныя аперацыі кампаніі-трэйдара. Пытанне будзе развязанае ў найбліжэйшыя тыдні.

«Мы цвёрда перакананыя, што санкцыі, накіраваныя на грашовую масу Лукашэнкі, – гэта самы эфектыўны спосаб пакласці канец катаванням і гвалту, якія адбываюцца сёння, і прынесці ў Беларусь дэмакратыю», – прыводзіць выданне словы аднаго з канадскіх парламентарыяў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках