29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Карбалевіч: Лаўроў едзе з папярэджаннем узурпатару

27
Валерый Карбалевіч: Лаўроў едзе з папярэджаннем узурпатару
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

Масква вельмі незадаволеная.

У сераду ў Менску чакаюць кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова. Гэты візіт, як і візіты іншых расейскіх чыноўнікаў апошнім часам, мае двайны падтэкст, мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч.

- Усе яго публічныя заявы будуць зыходзіць з таго, што Расея падтрымлівае афіцыйны Менск, Лукашэнку, ягоную палітыку, асуджае ўмяшальніцтва з боку Захаду і падтрымлівае той дыялог, які ідзе ў Беларусі. Лаўроў пра гэта казаў, знаходзячыся ў Маскве, цяпер прыедзе ў Менск і скажа: «Які добры ў вас дыялог». Але схаванае ад публічных вачэй пасланне будзе іншым, - адзначыў палітолаг у экспрэс-каментары «Салідарнасці».

Карбалевіч выказаў здагадку з нагоды зместу гутаркі на вышэйшым узроўні, якую не будуць асвятляць у дзяржаўных СМІ.

- Гэта будзе чарговае папярэджанне ад Пуціна пра тое, што кіраўнік Беларусі не выконвае абавязанняў, якія ён даваў у Сочы. Там яны дамовіліся пра тое, што Лукашэнка пачне паступовы транзіт улады, абвесціць публічна графік, калі павінны адбыцца «рэферэндум» аб Канстытуцыі, датэрміновыя прэзідэнцкія выбары.

Але, вярнуўшыся з Сочы, Лукашэнка пачаў тарпедаваць свае абавязанні, Масква гэтым вельмі незадаволеная. І вось едзе Лаўроў з чарговым расейскім або «кітайскім» папярэджаннем, - мяркуе Карбалевіч.

На думку палітолага, правадыр Беларусі дазволіў сабе змяніць рыторыку на адрас Расеі і карыстаецца слабасцямі Масквы.

- Праблема ў тым, што Лукашэнка ўпэўнены, што Расеі няма куды дзявацца акрамя таго, як падтрымліваць яго, што б ён ні рабіў. Спачатку пасля жнівеньскіх падзей ён быў вельмі моцна зацікаўлены ў расейскай падтрымцы і пасля Сочы аб Расеі гаварыў толькі добрае пра хаўруснікаў.

Адзіным фактарам, які здольны яго напалохаць і стрымліваць, застаюцца пратэсты, - падкрэсліў суразмоўца выдання.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках