28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе вы, гарады беларускія?

12
Дзе вы, гарады беларускія?

Прачніцеся!

Чытач Telegram-канала «Баста!» заклікаў беларускія гарады да больш смелай і актыўнай пазіцыі:

- Шмат гарадоў у Беларусі. Вось гляджу, фота, відэазвароты некаторыя гарады робяць, перформансы. Малайцы! Не абыякавыя да лёсу краіны. Але ёсць гарады, якія ніяк сябе не выяўляюць: Узда, Верхнядзвінск, Гарадок, Чашнікі, Новалукомль, Сянно, Свіслач, Вялікая Бераставіца, Дзісна, Мсціслаў, Слаўгарад, Хоцімск, Драгічын, Астравец і шмат, шмат іншых.

Няўжо ў вас усё добра? Няўжо ўсюды беззаконне, а ў вас вяршэнства права? Няўжо ў вас заробкі самыя вялікія ў краіне? Няўжо вам усё адно што адбываецца? Няўжо вам не шкада тых людзей якія церпяць за праўду? Няўжо душа ваша так агрубела, або страх скаваў вас? Няўжо будучыня вас і вашых дзяцей вам не важная?

Дзе вы, гарады беларускія? Гарады старажытныя, гарады з гераічным мінулым. Ці ёсць вы? Ці дагэтуль вы на зямлі беларускай?

Прачніцеся! Пакажыцеся! Я веру! Тут вы яшчэ. Не зніклі. Жывыя. І будзеце жыць, як Жыве Беларусь! - піша чытач Telegram-канала.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках