29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы былы следчы СК, які дапамагаў сілавікам стаць праграмістамі

10
Затрыманы былы следчы СК, які дапамагаў сілавікам стаць праграмістамі
ЯЎГЕН ЮШКЕВІЧ
ФОТА: NN.BY

Яўген Юшкевіч знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Учора ўвечары быў затрыманы былы следчы Следчага камітэта, а цяпер андроід-распрацоўшчык і ініцыятар праекта bychange.me Яўген Юшкевіч. Пра гэта паведамляе tut.by.

Яўгена Юшкевіча затрымалі ўчора а 22.00. Цяпер ён у ІЧУ на Акрэсціна.

Яўген Юшкевіч родам з Магілёва. У 2012 годзе скончыў юрфак БДУ. Падчас вучобы два гады прапрацаваў пазаштатным супрацоўнікам у следстве менскай пракуратуры, пасля - пяць гадоў следчым у СК. У 2017 годзе пайшоў з пасады старшага следчага аддзела ў расследаванні эканамічных злачынствах управы Следчага камітэта ў Менску. Расследаваў у ліку іншага гучныя справы - напрыклад, справу Давідовіча.

Пасля сыходу з СК Яўген стаў андроід-распрацоўшчыкам, а ўлетку 2020 гада - ініцыятарам праекта bychange.me, які «дапамагае ў навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржаўных службоўцаў і проста людзей, звольненых або якія пайшлі з працы з меркаванняў сумлення».

Яўген таксама вёў твітэр, дзе выказваўся пра сітуацыю ў Беларусі і пра працу сілавых структур. Цяпер яго рахунак недаступны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках