19 красавiка 2024, Пятніца, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У мікрараёнаў у Жодзіне з'явіліся рэвалюцыйныя сцягі

У мікрараёнаў у Жодзіне з'явіліся рэвалюцыйныя сцягі

Следам за Менскам беларускія гарады абзаводзяцца баявымі сцягамі.

Жодзінскі мастак намаляваў эскізы сцягоў гарадскіх раёнаў і падарыў іх гараджанам.

- У большасці гарадоў, у невялікіх раёнах, жыхары прыдумляюць сцягі ў нашай гістарычнай каляровай гаме, - распавёў ex-press.by мастак з Жодзіна Яўген. Ён надумаў стварыць сцягі раёнаў горада, каб жыхары маглі ўзяць за аснову ягоныя творы ці прыдумалі ўласныя. Пакуль у калекцыі - 8 эскізаў сцягоў.

Труба Жодзінскай ЦЭЦ - самае прыкметнае збудаванне ў раёне ГРЭС:

Сэрца, якое знаходзіцца на Алеі любові і сямейнага дабрабыту для раёна «Дзяржынка» - найлепшы сімвал:

ДНК - ланцужок і каласы - сімвалы раёна Навуковы, дзе жывуць і працуюць жодзінскія навукоўцы-селекцыянеры НПЦ у земляробстве:

«Знак якасці» з часоў СССР - на сцягу раёна вуліцы Савецкай:

І назва раёна, і яго сцяг кажуць пра тое, што побач адзіная ў Жодзіне рака - Пліса:

У сцягу гэтага раёна мастак «абыграў» ягоную назву - атрымалася гарманічна:

На сцягу Восьмага мікрараёна намаляваная лічба 8:

Графічная выява градак - у раёне Новыя градкі:

- Я не прэтэндую на аўтарства, і калі каму-небудзь што-небудзь спадабаецца з маіх эскізаў - бярыце, карыстайцеся. Калі захочаце - дапаўняйце. Я буду толькі рады, калі хтосьці захоча, таксама як і я, тварыць - для новай Беларусі, - адзначыў Яўген.

А такі эскіз сцяга мастак падарыў усім жыхарам Жодзіна. На ім адгадваецца сілуэт Іраіды Міско, якая стала адным з сімвалаў мірных пратэстаў у горадзе, сімвалам свабодных людзей, сімвалам незалежнасці Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках