25 красавiка 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Масквы едзе рэвізор

58
З Масквы едзе рэвізор
СЯРГЕЙ ЛАЎРОЎ
ФОТА: ТАСС

Эканоміку Беларусі пачынае «трэсці», а пратэсты зноў набіраюць сілу.

25-26 лістапада ў Менску з рабочым візітам будзе міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Ён сустрэнецца з калегам Уладзімірам Макеем і з Лукашэнкам, пішуць naviny.by.

На думку экспэрта аналітычнага цэнтра «Стратэгія» (Менск) Валерыя Карбалевіча, Маскву ў прынцыпе задаволіла б імітацыя «дыялогу», «але фактычна нават імітацыі не атрымліваецца».

Лаўроў едзе з двума пасланнямі, мяркуе аналітык. Першае - публічнае: маўляў, Масква падтрымлівае рэжым, выступае супраць умяшання з боку Захаду. Другое - схаванае. Гэта чарговае папярэджанне ад Пуціна ў сувязі з тым, што «Лукашэнка не рэалізуе той сцэнар, пра які дамовіліся [на перамовах 14 верасня] ў Сочы». А менавіта - што «Лукашэнка пачынае працэс транзіту ўлады, абвяшчае пра яго, вызначае графік.

«Але Лукашэнка маўчыць. І гэта фактычна тарпедаванне дамоўленасцяў з Крамлём», - мяркуе аналітык.

Эканоміку будзе трэсці

Ужо праз лічаныя месяцы эканоміку з вялікай імавернасцю стане трэсці, а пратэсты могуць грымнуць з новай сілай.

Карацей, прастора для манэўру звужаецца. А тут яшчэ і Захад узмацняе санкцыі. Грошай больш не дасць. І Масква не спяшаецца дапамагаць матэрыяльна. Лаўроў напэўна нагадае, што кожны скормлены вітамін трэба адпрацоўваць.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках