20 красавiка 2024, Субота, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вызначылі рост Галіяфа

11
Навукоўцы вызначылі рост Галіяфа
ФРАГМЕНТ КАРЦІНЫ «ДАВІД І ГАЛІЯФ», 1606-07
ВЫЯВЫ: GUIDO RENI

Філісцімлянін Галіяф быў толькі трохі вышэйшым за сучасных гульцоў НБА.

Філісцімлянін Галіяф, якога, паводле Бібліі, перамог будучы цар Давід, быў толькі трохі вышэйшым за сучасных гульцоў НБА. Пра гэта паведамляе Daily Star са спасылкай на звесткі археолагаў амерыканскага Універсітэта Брыгама Янга.

Адзначаецца, што знойдзеная ў Ізраілі брама ў старажытны горад Гат дазваляе судзіць пра магчымы рост Галіяфа, які, паводле інфармацыі навукоўцаў, складаў блізу 2,38 метра. Гэта супастаўна з ростам самых высокіх баскетбалістаў у гісторыі - Манутэ Бола і Георге Мурэшана (абодва - 2,31 метра).

На думку археолага Джэфры Чэдвіка, аўтары Старога Запавету спрабавалі перабольшыць сілу і памеры Галіяфа, параўноўваючы яго з ахоўным бар'ерам Гата. «Старажытны пісьменнік выкарыстаў архітэктурную метрыку таго часу, каб апісаць рост Галіяфа, што, імаверна, павінна паказваць на тое, што ён быў такім жа вялікім і моцным, як муры ягонага горада», - сказаў навуковец.

У 2016 годзе археолагі ўпершыню адшукалі могілкі філістымлян, на якіх пахаваныя 200 чалавек. Пра гэты народ, які змагаецца з габрэямі за панаванне над Палесцінай, навукоўцам амаль нічога не было вядома. Пахаванне знайшлі на глыбіні трох метраў пад вінаграднікам рымскай эпохі.

Філістымляне засялялі прыморскую частку Ізраіля (ад сучаснага Тэль-Авіва да Газы) пачынаючы з XII стагоддзя да нашай эры. Самым вядомым прадстаўніком гэтага народа ўважаецца воін Галіяф, якога забіў будучы цар Давід. Нароўні з хетамі, філістымляне апынуліся першым народам, якія валодалі тэхналогіямі выплаўлення сталі. Сучасны тапонім «Палесціна» паходзіць ад імя гэтага народа.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках