20 красавiка 2024, Субота, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрыццё АЗГ Лукашэнкі: Эйсмант і Баскаў абмяркоўваюць праз тэлефон напад на беларусаў

201
Выкрыццё АЗГ Лукашэнкі: Эйсмант і Баскаў абмяркоўваюць праз тэлефон напад на беларусаў
Наталля Эйсмант і Дзмітрый Баскаў

Апублікаваныя перамовы прэс-сакратаркі Лукашэнкі і кіраўніка Федэрацыі хакея.

Тэлеграм-канал Нехта Live апублікаваў тэлефонныя перамовы прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант і кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава.

«Прэс-сакратарка Лукашэнкі і кіраўнік Федэрацыі хакея са зброяй у руках тэрарызуюць жыхароў Менска.

У рэдакцыю тэлеграм-канала Нехта Live патрапілі запісы тэлефонных размоў Наталлі Эйсмант і Дзмітрыя Баскава, зробленыя 18-19 кастрычніка. На іх высокапастаўленыя «ябацькі» абмяркоўваюць тое, як яны будуць раскідаць муралы, зразаць стужкі, збіваць беларусаў і пырскаць ім у твары «аэразольчыкам».

Усё гэта - у стане алкагольнага ап'янення (Эйсмант не раз пыталася Баскава, ці браць з сабой дзве скрыні «Масандры» ад расейскага амбасадара - заўв рэд.) і пад прыкрыццём амапаўцаў», - піша тэлеграм-канал.

Эйсмант у размове называе народ чужымі, а АМАП сваімі.

У гэтым аўдыё вельмі шмат падрабязнасцяў, якія раскрываюць усю сутнасць атачэння Лукашэнкі.

З размовы становіцца зразумела, што ў Лукашэнкі зусім няма людзей, бо для раскідання і нападаў на мірных людзей у менскіх дварах ён адпраўляе па вечарах сваё самае блізкае атачэнне.

Зместам размова паказвае на тое, што ўвечары 19 кастрычніка Наталля Эйсмант прыехала ў ЖК «Мегаполіс» з людзьмі, якія зладзілі бойку з мясцовымі жыхарамі, адзначае тэлеграм-канал kyky_org.

У той дзень, расказвалі відавочцы, у жылы комплекс заявіліся нейкія агрэсіўныя людзі: яны здымалі БЧБ-стужачкі ў двары. Жыхары «Мегаполіса» былі супраць гэтага, прыхадні напалі на жыхароў двара: невядомыя мужчыны ў цывільным «валілі» на зямлю мясцовых хлопцаў, а невядомыя жанчыны «свяцілі ліхтарамі ў твары».

Сярод няпрошаных гасцей - зразальнікаў стужак у «Мегаполісе» заўважылі і чалавека, падобнага да кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава. Пры ўважлівым пераглядзе відэа з таго вечара можна выказаць здагадку, што ў кампаніі «неабыякавых грамадзян» знаходзілася і Наталля Эйсмант.

У апублікаваных Нехта Live тэлефонных перамовах людзі з галасамі Эйсмант і Баскава абмяркоўваюць, як ездзяць па Менску і зразаюць бел-чырвона-белыя стужкі ў дварах.

Напісаць каментар 201

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках