24 красавiка 2024, Серада, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША мяркуюць, што ў Нагорны Карабах трэба ўвесці скандынаўскіх міратворцаў

ЗША мяркуюць, што ў Нагорны Карабах трэба ўвесці скандынаўскіх міратворцаў

Ужо ідзе праца над фармаваннем міратворчых сіл.

Ніводная з краін, якія ўваходзяць у Менскую групу АБСЕ, не можа адправіць сваіх міратворцаў у зону канфлікту ў Нагорным Карабаху. Турцыя таксама не можа выконваць ролю міратворцы, бо гэта не будзе мець значэння для Арменіі, паведамляе rbc.ua.

Пра гэта на брыфінгу перад прадстаўнікамі армянскай дыяспары ў Лос-Анджэлесе заявіў памочнік прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Робэрт О'Браэн.

Паводле ягоных слоў, у Нагорным Карабаху, дзе ідуць баі паміж Арменіяй і Азербайджанам, маглі б прысутнічаць міратворцы са скандынаўскіх краін.

"Мы думаем, што абедзве краіны павінны прыняць скандынаўскіх міратворцаў, і мы працуем са скандынаўскімі ўрадамі над стварэннем міратворчых сіл, якія можна было б разгарнуць у рэгіёне для выканання рэжыму спынення агню", - адзначыў ён.

Нагадаем, надоечы прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян выступіў за ўвядзенне ў зону нагорна-карабахскага канфлікту расейскіх міратворцаў. Аднак Расея з'яўляецца сустаршынём Менскай групы АБСЕ.

Пазней прэзідэнт Турцыі Раджэп Эрдаган прапанаваў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну супольна развязваць канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках