23 красавiка 2024, aўторак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы беларусаў пакінулі заводы за апошнія пяць гадоў

8
Тысячы беларусаў пакінулі заводы за апошнія пяць гадоў
ФОТА: TUT.BY

На горадаўтваральных прадпрыемствах за апошнія гады кардынальна змянілася колькасць работнікаў.

Буйныя прадпрыемствы прадаўжаюць скарачаць сярэдняспісачную колькасць работнікаў. У лідарах стратаў - МАЗ, МТЗ, «Белшына», МАПІД і «Нафтан». Да прыкладу, МАЗ толькі за 2019 год страціў амаль 670 работнікаў. Tut.by паглядзеў, як за апошнія 5 гадоў на горадаўтваральных прадпрыемствах змянілася колькасць работнікаў.

Звесткі для параўнання мы ўзялі на сайтах Адзінага партала фінансавага рынку, Мінфіна, а таксама саміх прадпрыемстваў.

У лідарах страт у колькасці работнікаў МАЗ і МТЗ: на гэтых прадпрыемствах сярэдняя колькасць работнікаў за апошнія 5 гадоў скарацілася больш чым на 3 тысячы чалавек (на кожным з прадпрыемстваў). «Белшына» згубіла за гэты перыяд больш за 2,7 тысячы чалавек. У лідарах паводле гэтага паказчыку таксама апынуліся МАПІД і «Нафтан».

Журналісты таксама паглядзелі, як змянілася колькасць работнікаў на буйных заводах за апошні год. Да прыкладу, на МТЗ на пачатак 2020 года сярэдняя колькасць МТЗ складала 15 753 чалавека, а годам раней - 15 849 чалавек. На МАЗ - 15 599 і 16 268 чалавек адпаведна, на МАПІД – 5 674 і 5 788 чалавек адпаведна, на БМЗ - 11 002 і 10 944 чалавекі адпаведна, на «Белшыне» - 8 967 і 9 378 чалавек адпаведна, на МЗКЦ – 4 541 і 4 811 чалавек адпаведна, на «Беларуськаліі» - 16 527 і 16 300 адпаведна.

Гэта значыць, на МАЗ, атрымліваецца, за 2019 год страцілі амаль 670 работнікаў. Сёлета аптымізацыя выдаткаў, у тым ліку праз колькасць работнікаў, на прадпрыемстве прадаўжаецца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках