25 красавiка 2024, Чацвер, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў Жаночы марш салідарнасці са страйкоўцамі

12
У Менску прайшоў Жаночы марш салідарнасці са страйкоўцамі
Фото: belsat.eu

Дэманстранты прайшлі праспектам Незалежнасці

Незалежныя тэлеграм-каналы заклікалі мянчанак выйсці сёння на Жаночы марш салідарнасці з беларусамі, якія страйкуюць. Марш у Менску пачаўся каля кінатэатра «Беларусь», а скончыўся на плошчы Якуба Коласа.

Сайт Charter97.org вёў онлайн-трансляцыю Марша.

15:55 Жаночы марш у Менску падышоў да заканчэння. Удзельніцы акцыі разыходзяцца.

15:44 Тым часам калона менскага Маршу дайшла да плошчы Якуба Коласа. Яны скандуюць: «Жыве Беларусь!»

15:43 У Жодзіне таксама прайшоў жаночы Марш.

15:31 Дэманстранты ў Менску падышлі да аўтамабіля ДАІ і насварыліся на кіроўцу.

15:26 На Маршы ўборамі і плакатамі пацвялілі Карпянкова, Качанаву і іншыя сілы зла.

Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org

15:17 Яшчэ адзін натхняльны фотарэпартаж з Марша ад tut.by.

Фото: tut.by
Фото: tut.by
Фото: tut.by
Фото: tut.by

15:15 Калона Марша дайшла да Плошчы Перамогі.

15:14 Легендарны 83-гадовы актывіст Ян Грыб бярэ ўдзел у Маршы. У руках ён трымае бел-чырвона-белы сцяг.

15:11 Яшчэ адзін яркі фотарэпартаж з Марша ад «Нашай Нівы».

15:09 Калона жанчын праходзіць побач з цыркам.

15:07 Яркія фота Жаночага маршу апублікаваў «Белсат».

Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат

15:03 Жанчыны на Маршы абступілі патрульную машыну і крычаць «Колькі каштуе сумленне?»

15:00 Мітынгоўцы ідуць праспектам Незалежнасці.

14:58 «Пачвара - гэта ты, Саша». Беларускі выйшлі на Марш з неймавернымі плакатамі.

14:55 Цудоўная калона ў цэнтры Менска: яшчэ адно моцнае відэа з Марша.

14:49 Удзельнікі маршу прайшлі Кастрычніцкую і прадаўжаюць рух праспектам Незалежнасці.

14:44 Удзельнікі Марша на Кастрычніцкай падбадзёрваюць адзін аднаго апладысментамі.

14:44 «Ад Хабараўска да Берасця дыктатуры няма месца». Сённяшні марш стаў самым яркім праз разнастайнасць лозунгаў і воклічаў.

14:42 Дэманстранты прадаўжаюць акцыю на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

14:41 Валанцёры раздаюць чай на Маршы ў Менску.

14:36 «Час уставаць, скаціну выганяць!». Сённяшні марш адрозніваецца стромкімі воклічамі.

14:36 Яшчэ адно відэа, якое паказвае масавасць Марша.

14:32 Таймлапс калоны: як яна выглядала каля ГУМа.

14:30 Дэманстранты дайшлі да Кастрычніцкай плошчы.

14:27 Агульная калона маршу дайшла да СІЗА КДБ і скандуе «Выпускай!».

14:25 Яшчэ адно відэа з жаночага маршу ў Менску.

14:21 З плошчы Незалежнасці аб'яднаны Марш рушыў у бок Кастрычніцкай.

Photo: onliner.by
Photo: onliner.by
Photo: onliner.by

14:17 «Нашы дзеці лепшыя за ўсіх!» - скандуюць удзельніцы жаночага маршу ў падтрымку студэнтаў.

14:17 Жаночы марш атрымаўся гучным!

14:12 Беларускі выйшлі на Марш з крэатыўнымі плакатамі.

Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат
Фотa: Белсат

14:07 На праспекце Незалежнасці Марш жанчын аб'яднаўся з маршам людзей з інваліднасцю.

14:04 Побач з СІЗА на Валадарскага ўдзельніцы маршу скандуюць «Свабоду!».

14:00 Марш дайшоў да Нямігі. Дзяўчаты скандуюць лозунгі, ім сігналяць аўтамабілі, якія праязджаюць побач.

Фотa: onliner.by
Фотa: onliner.by

13:54 На Жаночым маршы з'явілася новая воклічы.

13:54 Жанчыны на маршы скандуюць «Жыве Беларусь!».

13:48 Удзельніцы Марша патрабуюць новых выбараў. У руках яны нясуць кветкі і нацыянальныя сімвалы.

Фотa: onliner.by
Фотa: onliner.by
Фотa: onliner.by

13:41 У Жаночым маршы ўдзельнічае некалькі сотняў жанчын.

13:36 Жаночы марш стартаваў каля кінатэатра «Беларусь».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках