25 красавiка 2024, Чацвер, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі сабраліся вырабляць «зробленыя з неба» алмазы

9
У Брытаніі сабраліся вырабляць «зробленыя з неба» алмазы

Каштоўныя камяні будуць суперэкалагічнымі.

Брытанскі прадпрымальнік Дэйл Вінс сабраўся вырабляць да тысячы алмазаў у месяц на сваім рэвалюцыйным заводзе, які стварае прадметы з паветра і вады. Так ён мае намер зрабіць шкодны для навакольнага асяроддзя тэхналагічны ланцужок вытворчасці алмазаў экалагічным. Пра гэта піша The Guardian (пераклад - lenta.ru).

«Стварэнне алмазаў з нічога, акрамя неба, з паветра, якім мы дыхаем, - гэта чароўная ідэя, якая выклікае ўспаміны, гэта сучасная алхімія. Нам не трэба здабываць алмазы на зямлі, мы можам здабываць іх на небе», - сказаў мультымільянер у гутарцы з выданнем.

Для стварэння каштоўнасцяў прадпрымальнік плануе ўкараніць на сваёй вытворчасці ў Глостэршыры тэхналогію хімічнага асаджэння пароў. Ён збіраецца выкарыстоўваць «зялёную тэхналогію» для нагрэву «алмазнага семені» да 800 градусаў у газавай камеры. Затым, на яго задуму, з «семені» народзіцца алмаз, структурна неадрозныя ад знойдзеных у нетрах зямлі камянёў.

Для сваёй «зялёнай вытворчасці» Вінс будзе выкарыстоўваць вуглякіслы газ з паветра, вецер, сонечную энэргію, а таксама ваду, сабраную з ападкаў.

Раней амерыканская кампанія Air запусціла вытворчасць «вуглярод-негатыўнай» гарэлкі. Для вытворчасці такой гарэлкі дастаткова вады, паветра і электрычнасці. Адна бутэлька гарэлкі Air коштам 65 даляраў утрымлівае столькі ж вугляроду, колькі здольныя паглынуць 7,5 дрэва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках