18 красавiка 2024, Чацвер, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як лекары менскай бальніцы прымусілі начальства не звальняць калег

15
Як лекары менскай бальніцы прымусілі начальства не звальняць калег
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: SVABODA.ORG

Салідарнасць у дзеянні.

Учора ўвечары двое анестэзіёлагаў Менскай абласной бальніцы Ганна Сушчынская і Ганна Карась выйшлі пасля працы падтрымаць калег з РНПЦ «Кардыялогія». Іх забралі проста каля бальніцы, павезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі і адпусцілі пасля складання пратаколаў за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Сёння ў тэлеграм-канале медыкаў «Белыя халаты» з'явілася інфармацыя, што галоўны лекар МАКБ Аляксандр Лінкевіч паставіў анестэзіёлагаў перад выбарам: альбо пішыце заяву на звальненне на ўласнае жаданне, альбо ён знойдзе прычыны, каб звольніць.

У адказ супрацоўнікі МАКБ скасавалі планавыя аперацыі і пайшлі гутарыць з галоўным лекарам. Таксама на гэтай сустрэчы прысутнічаў Зіновій Гозман, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Менскага абласнога выканаўчага камітэта. Тэлеграм-канал перадае каротка змест гутаркі:

ЛІНКЕВІЧ: «У мяне стаіць задача па забеспячэнні лячэбнага працэсу. У мяне пытанне, ці будзе чалавек на працоўным месцы ці не? Калі ён удзельнічае ў мітынгах? Як працаваць? У нас 6 чалавек хварэе ў рэанімацыі. Каму працаваць на выпадак калі вы дзесьці затрыманыя? Ніхто нікому не забараняе выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, калі гэта не парушае працоўны кодэкс. Адміністрацыя занепакоеная арганізацыяй лячэбнага працэсу ва ўмовах недахопу спецыялістаў».

Лекар: «Але ж нашы калегі з'явіліся на працоўнае месца, навошта іх звальняць? Мы не дазволім звальняць з палітычных матываў. Калі будуць такія выпадкі, то звольнімся ўсе! Будзеце самі лячыць, прышываць рукі і ногі». Апладысменты.

У выніку ў канцы сустрэчы галоўны лекар адмовіўся ад сваіх слоў, заявіў, што нікога не прымушаў звальняцца, анестэзіёлагі застаюцца працаваць у шпіталі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках