24 красавiка 2024, Серада, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер-адміністратар пакінуў хакейнае «Дынама» на знак пратэсту

3
Трэнер-адміністратар пакінуў хакейнае «Дынама» на знак пратэсту
ФОТА: FACEBOOK АНДРЭЯ МАРКАВІЧА

Андрэй Маркавіч заявіў, што ён вольны чалавек з уласным меркаваннем.

Адміністратар спартыўнага аддзела (трэнер-адміністратар) менскага «Дынама» Андрэй Маркавіч пакінуў каманду, у якой на розных пасадах прапрацаваў дзесяць гадоў з невялікім перапынкам. Раней ён адказваў за працу клуба з заўзятарамі, быў кіраўніком фан-клуба і начальнікам каманды, піша tut.by.

«Дзесяць з лішнім гадоў у ХК «Дынама» сыходзяць у гісторыю. Гэтыя гады былі цікавымі, рознымі, яны сталі вялікай часткай майго жыцця. Я ўдзячны жыццю за гэты досвед, удзячны хакею за тое, што навучыў быць камандным гульцом і біцца да канца. Я біўся, я працаваў сумленна і аддаваў сябе гэтаму клубу без астатку, і апошнія месяцы я працаваў дзеля каманды, хакейнай каманды, якой я быў і застануся адданы. За гэтыя дзесяць гадоў я сустрэў тут шмат выдатных людзей, прафесіяналаў, якія жывуць хакеем гэтак жа, як і я. Былі і іншыя, але пра іх не ўзгадваем.

Мяне звольнілі, «на ўласнае жаданне». У мяне забралі любімую працу, але я вярнуў сабе голас і свабоду! Цяпер свабода даражэйшая за золата!

Я люблю сваю краіну ўсім сэрцам, нашу Беларусь, і цяпер я магу ўдыхаць яе на поўныя грудзі, яна напоўненая і вартая большага, а яе народ вялікі і моцны, і я буду заўсёды з ім побач плячо ў плячо. Я не адмаўляюся ні ад адзінага свайго слова. Я вольны чалавек са сваім меркаваннем. Я абдымаю ўсім сэрцам тых, хто быў са мной, хто думаў са мной у адным кірунку ў хакеі і жыцці.

Я сыходжу ў чыстае поле, з чыстай галавой, з чыстым сумленнем і адкрытым для ўсяго новага. Так што калі камусьці буду карысны, я заўсёды на сувязі.

Я жадаю ўдачы гэтай камандзе і жадаю, каб хутка мы ўсе змаглі вярнуць сабе голас і свабоду», - напісаў Андрэй Маркавіч на сваёй старонцы ў Facebook, прымацаваўшы фота заявы на імя генеральнага дырэктара клуба Ігара Шуневіча.

ФОТА: FACEBOOK АНДРЭЯ МАРКАВІЧА
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках