20 красавiка 2024, Субота, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як мянчук абараніў сцяг на сваім балконе

36
Як мянчук абараніў сцяг на сваім балконе

Хітрыкі.

Да балкона чатырохпавярхоўкі на Бабруйскай, 23 увага праваахоўнікаў прыкутая даўно. Жылы дом знаходзіцца ў цэнтры Менска, насупраць ГЦ «Галілеа» і там вось ужо які месяц вісіць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Яго ўжо шмат разоў спрабавалі зняць, але гаспадар ведае, як яго абараніць.

27 кастрычніка сцяг зноў спрабавалі прыбраць. Прычым двойчы. Спачатку на вышцы падняўся адзін чалавек. Гаспадар зачытаў яму пастанову, што канструкцыі для сушкі бялізны не павінны ўзгадняцца. Няпрошаны госць вымушаны быў адступіць.

Пасля ён вярнуўся ўжо з іншым мужчынам, які здымаў на відэа гаспадара кватэры. Але і ўдваіх яны так і не змаглі забраць сцяг.

Паглядзіце, як гэта было. Відэа гаспадар кватэры даслаў у рэдакцыю tut.by.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках