28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Студэнты жартуюць: правільна, у войска і выдаць аўтаматы, тады ўсё здзейсніцца»

17
«Студэнты жартуюць: правільна, у войска і выдаць аўтаматы, тады ўсё здзейсніцца»
ФОТА: SPRING96.ORG

Студэнты рэагуюць на істэрычныя пагрозы ўзурпатара Лукашэнкі з гумарам.

Праваабаронца Сяргей Сыс распавёў gordonua.com, што ў Менску студэнтаў замыкаюць у навучальных установах да заканчэння заняткаў, каб яны не маглі далучыцца да акцый пратэсту.

«Цяпер страйкавы рух падсілкоўваюць студэнты, якія разам з выкладчыкамі масава падпісваюць патрабаванні да ўладаў. Многія менскія ВНУ у стане аблогі. У іх дзяжурыць АМАП і супрацоўнікі міліцыя. Студэнты заблакаваныя ў будынках і да канца заняткаў не могуць выйсці. Але гэта не перашкодзіла ім маршыраваць унутры будынкаў. Лукашэнка гэтага баіцца. Мы пачулі сёння яго істэрычныя патрабаванні выключыць студэнтаў і адправіць іх у войска. А яны ў сацсетках жартуюць: правільна, у войска і выдаць аўтаматы. Тады ўсё здзейсніцца», - паведаміў Сыс.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках