23 красавiка 2024, aўторак, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адсутнасць рэваншу і высокая канкурэнцыя»: палітолаг назваў станоўчыя моманты выбараў ва Украіне

6
«Адсутнасць рэваншу і высокая канкурэнцыя»: палітолаг назваў станоўчыя моманты выбараў ва Украіне

Выбары ва Украіне прайшлі 25 кастрычніка.

Мясцовыя выбары-2020 ва Украіне прадэманстравалі адсутнасць рэваншу палітычных сілаў, якія раней былі ва ўладзе, а партыя "Cлуга народа" прадэманстравала найлепшы ў параўнанні з іншымі палітсіламі вынік. Пра гэта 26 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў агенцтве "Інтэрфакс-Украіна" заявіў старшыня праўлення Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў "Пента" Уладзімір Фясенка.

Палітолаг падкрэсліў, што выбары насілі канкурэнтны характар, што з'яўляецца прыкметай адсутнасці выкарыстання адмінрэсурсу з боку прэзідэнцкай палітсілы. У той жа час рэгіянальныя праекты дамінавалі, а дадатковыя перавагі ім дала рэформа дэцэнтралізацыі. Напрыклад, гарадскія кіраўнікі маглі скарыстацца дэцэнтралізацыяй, каб палепшыць уласны імідж. Таксама дзейныя мэры і мясцовыя партыі скарысталіся сітуацыяй з карантыннымі абмежаваннямі на сваю карысць, мяркуе экспэрт: яны крытыкавалі цэнтральную ўладу за гэтыя абмежаванні, нібыта абараняючы мясцовыя інтарэсы, хоць яны былі неабходныя ва ўмовах пандэміі.

За станоўчую тэндэнцыю гэтых выбараў Фясенка ўважае адсутнасць у мясцовых радах манаполіі адной палітычнай сілы, бо дэпутатам давядзецца фармаваць сітуатыўныя саюзы.

Вынік "Слугі народа" палітолаг назваў станоўчым, бо партыя выканала галоўную мэту - уваходжанне ў мясцовую ўладу, дзе раней яна не была прадстаўленая.

"У параўнанні з іншымі палітычнымі сіламі, канкурэнтамі - АПЗЖ, "Еўрапейская салідарнасць"- у "Слугі народа" нядрэнная сітуацыя. Думаю, яны будуць апярэджваць канкурэнтаў у колькасці дэпутацкіх мандатаў. Паколькі рэйтынгі ў "Слугі народа" большыя, думаю, яны атрымаюць і больш мандатаў. І думаю, для іх галоўная мэта цяпер - уваходжанне ва ўладу. Не заваёва ўлады, на гэта шанцаў не было, а ўваходжанне ў мясцовую ўладу", - падкрэсліў Фясенка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках