19 красавiка 2024, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Карбалевіч: З'явілася новая дынаміка пратэсту

10
Валер Карбалевіч: З'явілася новая дынаміка пратэсту
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

Кожнае новае «палена» ў вогнішча павялічвае полымя рэвалюцыі.

Марш пратэсту 25 кастрычніка ў Менску стаўся самай масавай акцыяй апанентаў рэжыму за апошні месяц. «Мяркую, Народны ультыматум сыграў ролю мабілізуючага фактара. Часткова дапамаглі ўлады, якія сканфузіліся са сваім не адбытым мега-мітынгам», - піша ў сваім тэлеграм-канале палітолаг Валер Карбалевіч.

А 26 кастрычніка на прадпрыемствах і ва ўніверсітэтах пачаліся хваляванні. Некаторыя цэхі спыніліся. Многія прыватныя фірмы, у першую чаргу са сферы абслугоўвання, 26 кастрычніка не працуюць. Улады ўвялі на буйныя дзяржпрадпрыемствы супрацоўнікаў МУС і сталі затрымліваць рабочых, разганяць студэнтаў. Інакш кажучы, заклік Святланы Ціханоўскай да ўсеагульнага палітычнага страйку стаў сігналам да новага вітка абвастрэння супрацьстаяння ў грамадстве.

З'явілася новая дынаміка пратэсту замест яго рутынізацыі, адбываецца спроба выйсці з сітуацыі пата. І ўсе размовы дзяржаўных СМІ, што «пратэст здзімаецца», ні на чым не грунтуюцца. Пратэст развіваецца хвалепадобна. І калі грамадства наэлектрызаванае і палітызаванае, то ўсякае дадаванне новага палена ў вогнішча павялічвае полымя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках