28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі раскрылі галоўную загадку будаўніцтва піраміды Хеопса

7
Археолагі раскрылі галоўную загадку будаўніцтва піраміды Хеопса

Зразумець сакрэт дапамог старажытны папірус.

Даследаванні аднаго з галоўных цудаў Старажытнага Егіпта - піраміды Хеопса - пачаліся яшчэ ў XVIII стагоддзі, і прадаўжаюцца па гэты дзень. Навукоўцы дагэтуль не маглі высветліць, як старажытныя егіпцяне транспартавалі найцяжэйшыя блокі для будаўніцтва піраміды на вялікія адлегласці. Раскрыць сакрэт дапамог старажытны папірус, знойдзены археолагамі ў 2017 годзе, піша lenta.ua.

У дакуменце апісваецца, як тысячы працоўных перавезлі 170 000 тон вапняку па Нілу на драўляных чоўнах, змацаваных вяроўкамі. Для гэтага была пабудаваная спецыяльная сістэма каналаў, якая вяла ва ўнутраны порт, размешчаны недалёка ад падставы піраміды.

Скрутак старажытнага папірусу выявілі ў марскім порце Вадзі-Аль-Джарф. У ім падрабязна расказана, як каманда рабочых удзельнічала ў пераўтварэнні ландшафту, ствараючы гіганцкія дамбы для адводу вады з Ніла да піраміды праз штучныя каналы, паведамляе Daily Mail. Археолаг Марк Ленер здолеў выявіць сведчанні страчанага воднага шляху пад плато Гізы.

«Мы апісалі ў агульных рысах басейн цэнтральнага канала, які, як мы думаем, быў асноўным раёнам дастаўкі блокаў да падножжа плато Гіза», - распавёў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках