19 красавiка 2024, Пятніца, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістку Алену Доўнар вызвалілі з Акрэсціна пасля 30 дзён арышту

10
Журналістку Алену Доўнар вызвалілі з Акрэсціна пасля 30 дзён арышту
ФОТА: BELSAT.EU

На Акрэсціна 23-гадовая дзяўчына чатыры дні правяла ў карцары.

Фрылансерка Алена Доўнар выйшла на волю з ізалятара на Акрэсціна пасля 30 дзён арышту, паведамляе «Белсат».

«Вытрымала, дзякуючы падтрымцы родных. Запіскі перадавалі. Але калі я павінна была выйсці, а мне сказалі, што яшчэ адзін пратакол... сіл ужо няма, хочаш здацца, проста што 15 дзён яшчэ не вытрымаю, але нейкія сілы з'яўляюцца, і ты кажаш сабе, што трэба трымацца», - распавядае Алена пасля вызвалення.

Алена кажа, што ў Баранавічах яна сядзела ў камеры, дзе было 18 чалавек. На Акрэсціна дзяўчына амаль увесь час сядзела адна, на чатыры дні яе перавялі ў карцар без тлумачэння прычын.

23-гадовую Алену Доўнар затрымалі 26 верасня на жаночымі маршы. На яе склалі два пратаколы: за ўдзел у акцыі 26 верасня і непадпарадкаванне міліцыі. Суддзя Кастрычніцкага суда сталіцы Аляксандр Рудэнка прысудзіў дзяўчыне не толькі арышт, але і штраф - 1350 рублёў. 2 кастрычніка яе перавезлі з жодзінскага ізалятара ў Баранавіцкі. Маўляў, у жодзінскім бракавала месцаў.

12 кастрычніка дзяўчыне далі яшчэ 15 дзён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках