24 красавiка 2024, Серада, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Азербайджана заявіла пра новы паспяховы наступ у Карабаху

Мінабароны Азербайджана заявіла пра новы паспяховы наступ у Карабаху

Армія Азербайджана прасунулася ў шэрагу кірункаў.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што ягоная краіна катэгарычна супраць інтэрнацыяналізацыі нагорнакарабахскага канфлікту. Паводле словаў Аліева, Арменія імкнецца менавіта да інтэрнацыяналізацыі канфлікту, паведамляе svoboda.org.

Прэзідэнт Азербайджана заявіў, што мяркуе магчымым дыпламатычнае развязанне канфлікту.

Раніцай у нядзелю мінабароны Азербайджана паведаміла пра прасоўванне азербайджанскай арміі з баямі на некаторых кірунках у зоне канфлікту. "Цягам дня 24 кастрычніка і ў ноч на 25 кастрычніка з рознай інтэнсіўнасцю прадаўжаліся баі на Агдэрынскім, Хаджавендскім, Фізулінскім, Гадруцкім, Губадлінскім і Лачынскім кірунках фронту", – гаворыцца ў паведамленні. Міністэрства абароны таксама паведамляе пра знішчэнне некалькіх адзінак баявой і аўтамабільнай тэхнікі армянскай арміі.

Перамовы ў мірным урэгуляванні нагорнакарабахскага канфлікту павінны быць прадоўжаныя выключна пры пасярэдніцтве сустаршыняў Менскай групы АБСЕ. Як паведаміла ў суботу прэс-служба знешнепалітычнай установы Арменіі, пра гэта ішла размова на сустрэчы міністра замежных справаў рэспублікі Заграба Мнацаканяна з сустаршынямі. Пра які ўзровень сустаршыняў ідзе гаворка – не паведамляецца.

Менская група краінаў чальцоў АБСЕ была створаная для пошуку шляхоў мірнага ўрэгулявання канфлікту паміж Ерэванам і Баку ў Нагорным Карабаху. У яе ўваходзяць Беларусь, Нямеччына, Італія, Швэцыя, Фінляндыя і Турцыя, а таксама Арменія і Азербайджан. Расея, ЗША і Францыя з'яўляюцца сустаршынямі групы.

Прэзідэнт Арменіі 24 кастрычніка назваў Расею актыўнай і надзейнай пасярэдніцай у справе ўрэгулявання нагорнакарабахскага канфлікту.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках