19 красавiка 2024, Пятніца, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Масква пачынае дыстанцыявацца ад таго, што можа адбыцца ў Беларусі»

42
«Масква пачынае дыстанцыявацца ад таго, што можа адбыцца ў Беларусі»

Было зроблена некалькі важных заяваў.

«Масква пачынае дыстанцыявацца ад таго, што можа адбыцца ў Менску 25–26 кастрычніка і пасля гэтых датаў», – мяркуе былы беларускі дыпламат, экс-памочнік Лукашэнкі ў міжнародных пытаннях Ігар Ляшчэня.

25 кастрычніка скончыцца тэрмін ультыматуму Святланы Ціханоўскай, пасля чаго пратэстоўцы збіраюцца перайсці да больш актыўных дзеянняў.

Ляшчэня звяртае ўвагу на адказ міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова на пытанне пра гатоўнасць да змены ўлады ў Беларусі (14 кастрычніка): «Неабходна бачыць перспектыву развіцця нашых хаўруснікаў, тыя крокі, якія нам дазволяць захаваць добрыя, узаемавыгадныя стасункі з імі, незалежна ад таго, як будуць развівацца ўнутрыпалітычныя падзеі».

«А вось 22 кастрычніка афіцыйны Менск мог пахваліцца адразу патройнай увагай Масквы. “Руцінны” візіт дырэктара службы знешняй выведкі С. Нарышкіна праходзіў у абрамленні выказванняў У. Пуціна і Д. Пяскова на беларускую тэматыку», – піша беларускі дыпламат у сябе ў «Фэйсбуку».

На пасяджэнні дыскусійнага клуба «Валдай» У. Пуцін дапусціў, што беларускімі сілавікамі ўжывалася неапраўданая жорсткасць. І выказаў меркаванне, што тыя, хто гэта дапусціў, павінны адказаць.

А ягоны прэс-сакратар у інтэрв'ю праграме «Вялікая гульня» і зусім закончыў апісанне глыбіні расейска-беларускіх стасункаў высновай, што «для Пуціна і для Расеі галоўнае – гэта не стасункі асабіста з Лукашэнкам. Галоўнае – гэта стасункі з брацкім для нас беларускім народам», – звяртае ўвагу Ляшчэня.

Тое, што палітыкі не могуць публічна сказаць самі, яны даручылі тэлевядоўцы НТВ Ірад Зейналавай, якая 18 кастрычніка заявіла: «Лукашэнка павінен зразумець, што наступны транш, які сыдзе таксама на аплату пазык, будзе вельмі моцна залежаць ад таго, як ён свае абяцанні выканае: і ў транзіце нафтапрадуктаў праз нашы парты, і ў рэферэндуме датычна Канстытуцыі, пасля якога павінны прайсці выбары».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках