25 красавiка 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 700 выпускнікоў БНТУ заклікалі кіраўніцтва ВНУ перайсці на бок дабра

2
Больш за 700 выпускнікоў БНТУ заклікалі кіраўніцтва ВНУ перайсці на бок дабра

Выпускнікі выказалі салідарнасць студэнтам свайго і іншых ВНУ краіны.

700 прозвішчаў было на падпісным лісце ў момант публікацыі 22 кастрычніка. Ад выпуску-1977 да выпуску-2020 выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта просяць адміністрацыю ВНУ перайсці на бок дабра, спыніць запалохванне, шантаж і адлічэнне студэнтаў, паведамляе сайт тэлеканала «Белсат».

Рэктару БНТУ Харытончыку С.В. і першаму прарэктару Вяршыні Г.А. адрасавалі выпускнікі свой зварот «з прычыны няпростай сітуацыі, якая складваецца ў сценах універсітэта, і беспрэцэдэнтнага ціску, які робіцца на студэнтаў ВНУ праз іх грамадзянскую пазіцыю, выкліканую вельмі неадназначнай унутрыпалітычнай сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь».

Выпускнікі, што вучыліся ў БНТУ ў розныя гады, адзначылі, што іх універсітэт заўсёды славіўся прагрэсіўнасцю і ліберальнасцю поглядаў, адкрытасцю да дыялогу са студэнтамі. Яны спаслаліся на п.1.2 арт.2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які кажа пра апору на «прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека, гуманістычны характар адукацыі». Нагадалі кіраўніцтву ўніверсітэта і п.5.1 арт.18 таго ж кодэкса, які за «грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фармаванне ў студэнтаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры».

«Асаблівую насцярожанасць, здзіўленне і боль выклікаюць факты прамога запалохвання, адкрытыя пагрозы і спробы застрашвання ў адрас студэнтаў БНТУ шляхам выкліку супрацоўнікаў АМАП і пракуратуры, якія мелі месца з боку кіраўніцтва 2020/09/30 г. і зафіксаваныя на кадрах відэа, зробленых відавочцамі гэтых падзей, а таксама іншыя эпізоды, якія абмяркоўваюцца ў студэнцкай супольнасці».

Яны асудзілі рэпрэсіі і выказалі салідарнасць студэнтам сваёй і іншых ВНУ краіны.

Заклікалі Рэктарат:

выконваць Канстытуцыйныя правы студэнтаў на свабоду выказвання грамадзянскай пазіцыі;

цалкам спыніць відавочны або схаваны пераслед студэнтаў у сувязі з іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй;

гарантаваць бяспеку знаходжання студэнтаў і іх недатыкальнасць на тэрыторыі ўніверсітэта.

Яны таксама падтрымалі патрабаванні мільёнаў беларусаў пра правядзенне сумленных прэзідэнцкіх выбараў, спыненне гвалту і вызваленне палітычных зняволеных.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках