28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША ўтылізавалі расейскія апараты ШВЛ

17
У ЗША ўтылізавалі расейскія апараты ШВЛ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА RIA.RU

Пастаўленыя РФ у красавіку апараты ШВЛ ніколі не выкарыстоўваліся ў амерыканскіх лякарнях.

У Злучаных Штатах ўтылізавалі 45 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, пастаўленых раней Расеяй у якасці «гуманітарнай дапамогі» гэтай краіне ў барацьбе з каранавірусам, паведамляе Buzzfeed. Апараты ШВЛ не былі ў выкарыстанні, піша выданне ў панядзелак, 19 кастрычніка, са спасылкай на прадстаўніка Федэральнага агенцтва кіравання ў надзвычайных сітуацыях (FEMA) ЗША, паведамляе DW.

Прыборы былі ўтылізаваныя ў адпаведнасці з нормамі ўтылізацыі небяспечных адкідаў, паказваецца далей. Пры гэтым прадстаўнік амерыканскай установы паказаў на немагчымасць выкарыстаць расейскія апараты ШВЛ без адаптараў, якіх у амерыканскіх клініках не выявілася. Акрамя таго, імі вызначылі не карыстацца праз пажары ў маскоўскіх шпіталях, дзе гэтыя апараты знаходзіліся ва ўжыванні.

Калі менавіта была праведзеная ўтылізацыя, не паведамляецца.

Апараты ШВЛ з Расеі

Выданне таксама нагадала, што расейскі самалёт з медыцынскім абсталяваннем на суму прыкладна 1 мільён даляраў прызямліўся ў ЗША 1 красавіка. Груз уключаў апараты ШВЛ «Авента-М», якія затым былі размеркаваныя паміж лякарнямі Нью-Ёрка і штата Нью-Джэрсі, але ніколі не выкарыстоўваліся. Выявілася таксама, што ШВЛ былі зробленыя расейскай кампаніяй, якая раней патрапіла пад санкцыі ЗША.

Паводле інфармацыі Палаты прадстаўнікоў ЗША, за апараты ШВЛ Дзярждэпартамент атрымаў ад Расеі рахунак на суму 659 283 даляра. 28 траўня парламентарыі запатрабавалі ад адміністрацыі Дональда Трампа падаць дакументацыю аб закупе расейскіх апаратаў «Авента-М». Яны паказалі, што гэтыя прыборы небяспечныя, а акрамя таго яны вырабленыя Уральскім прыборабудаўнічым заводам - даччыным прадпрыемствам расейскай кампаніі, якая знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі. Першапачаткова паведамлялася, што расейскія апараты ШВЛ пастаўленыя ў ЗША ў якасці гуманітарнай дапамогі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках