20 красавiка 2024, Субота, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Характар у сабак змяняецца з узростам, як і ў чалавека

3
Навукоўцы: Характар у сабак змяняецца з узростам, як і ў чалавека

Экспэрты пратэставалі 217 сабак.

Характэрныя асаблівасці сабак мяняюцца з часам, як і асаблівасці чалавека. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Вугоршчыны і Аўстрыі, пратэставаўшы 217 сабак пароды бордэр-колі, якія прайшлі тэст двойчы з інтэрвалам 4 гады, піша сайт euro-pulse.ru.

З часам сабакі (як і людзі) становяцца менш цікаўнымі і больш засяроджанымі.

Уменне развязваць задачы і цікаўнасць моцна змяняюцца з узростам ва ўсіх сабак: шчанюкі больш цікаўныя, але канцэнтравацца на задачы і даводзіць справу да канца ім складаней, чым дарослым сабакам. А вось іншыя рысы накшталт таварыскасці, актыўнасці і адчувальнасці да вонкавых раздражняльнікаў застаюцца практычна нязменнымі.

Каб ацаніць асобу сабак, даследчыкі выкарыстоўвалі венскі асобасны тэст для сабак VIDOPET. Ён ацэньвае характар жывёлін на падставе пяці паказчыкаў: здольнасць развязваць задачы (улічвае ўважлівасць сабак і ўменне канцэнтравацца на канкрэтным заданні), пошук навізны (гэта значыць, цікаўнасць), актыўнасць і незалежнасць, здольнасць мірыцца з раздражняльнікамі, а таксама таварыскасць.

Дынаміка змены характару сабак вельмі падобная на ўзроставую дынаміку ў чалавека. Аўтары даследавання ўпэўненыя, што дэталёвае вывучэнне сабачых характараў у дынаміцы дазволіць выявіць анамаліі, звязаныя з узростам, асабліва ў старасці. Калі ўдасца выявіць гэтыя асаблівасці для сабак, будзе лягчэй выявіць тыя ж анамаліі ў людзей і ў перспектыве скарэктаваць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках