Азербайджан заявіў аб узяцці горада і 24 сёлаў у Карабаху
- 20.10.2020, 16:53
- 16,422
Баі паміж войскамі Арменіі і Азербайджана прадаўжаюцца.
У звароце да народа прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў сказаў, што войска заняла горад Зангелан і 24 вёскі ў Зангеланскім, Фізулінскім, Джабраільскім і Хаджавендскім раёнах, паведамляе «Новое время».
«Зангелан - наш! Карабах - наш!» - заявіў Ільхам Аліеў.
Нагадаем, поўнамаштабныя баявыя дзеянні паміж армянскімі і азербайджанскімі войскамі на лініі судакранання ў Нагорным Карабаху аднавіліся ў ноч на 27 верасня.
Абедзве краіны вінавацяць адна адну ў эскалацыі канфлікту і заяўляюць аб баявых стратах і ахвярах сярод грамадзянскіх і вайскоўцаў. Паводле звестак і Баку, і Ерэвана, праціўнік выкарыстоўвае цяжкае ўзбраенне і наймітаў.