24 красавiка 2024, Серада, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцінбург»: хронікі мафіёзнай дзяржавы

14
«Пуцінбург»: хронікі мафіёзнай дзяржавы

Выйшла кніга, якую чакалі ўсе аматары расейскай палітычнай гісторыі.

Гаворка ідзе пра кнігу «Пуцінбург» Дзмітрыя Запольскага. Яна выйшла ў свет у Вялікай Брытаніі, выдавецтва PVL Consulting Ltd. і цяпер даступная ў сетцы Amazon.

Запольскі - вядомы пецярбуржскі журналіст, які спецыялізаваўся на крымінальнай тэматыцы. Працуючы на тэлевізіі ў 90-я, ён стаў сведкам таго, як ішлі да вышынь улады Пуцін і іншыя цяперашнія кіраўнікі Расеі, як закладвалі асновы сваіх казачных багаццяў блізкія да Пуціна мільярдэры, як і за што Пецярбург атрымаў мянушку «бандыцкага».

Гэта не столькі мемуары, колькі асабістыя ўражанні аўтара і партрэты людзей, дзякуючы якім сучасная Расея ператварылася ў новаімперскую пачвару. Героі Запольскага прадаюць сумленне, забіваюць адзін аднаго, гінуць дзеля пачкі даляраў, кладуцца ў пецярбуржскую зямлю, на якой расце праклён чалавецтва, сумна вядомы як «пуцінізм». У выніку апавяданне стала вострасюжэтным дэтэктывам, як і ўся найноўшая гісторыя Расеі.

Адрозненне ад класічнага дэтэктыва тут толькі адно: злачынцам, якія выжылі, пакуль удалося пазбегнуць пакарання.

«Кожны дзень у брамы заязджалі браняваныя джыпы тамбоўскіх лідараў. Па парку шпацыравалі героі крымінальнай хронікі бандыцкага Пецярбурга, да іх прыязджалі чыноўнікі з мэрыі або ўрада Расеі, губернатар Ленінградскай вобласці, дэпутаты Дзярждумы, банкіры, прамыслоўцы, уплывовыя сілавікі. Бачыў я там і Галіну Старавойтаву, і Людмілу Нарусаву, і Сабчака з Пуціным. «Рускае відэа» было пунктам зборкі новай улады. Бо дзе яшчэ могуць пагутарыць за куфлем «Хенэсі ХО» лідары «тамбоўскіх» і віцэ-мэры? За высокім парканам урадавай рэзідэнцыі. Пад шатамі старых клёнаў, без старонніх поглядаў і непатрэбных мікрафонаў. Была ў «Рускім відэа» і свая служба бяспекі, яе ўзначальваў адстаўны палкоўнік КДБ Грунін. Спрытны быў малы, бесшабашны.

У свой час у «Рускім відэа» памерлі адзін за іншым больш за дзесяць ключавых супрацоўнікаў, якія ў асноўным мелі допуск да фінансавых спраў кампаніі. Ад астмы, ад сэрцавага прыступу, у дзіўных аварыях праз адмову тармазоў аўтамабіля, праз наогул незразумелыя інфаркты ды інсульты. Усе маладыя, здаровыя, моцныя людзі. Казалі, што ўсе гэтыя смерці на сумленні КДБ».

Гэта - толькі фрагмент вялікай і вельмі насычанай падзеямі кнігі. Каб публікаваць такія адкрытыя ўспаміны, патрабавалася немалая асабістая адвага: у мінулым журналіст, ратуючыся ад пераследаў, быў вымушаны пераехаць у Тайланд, а калі яго знайшлі і там - у адну з еўрапейскіх краін. Як пазней Запольскі сказаў у інтэрв'ю радыё «Свабода»: «Я з'ехаў, каб на мяне не марнавалі палоній».

Больш падрабязна пра аўтара можна даведацца на сайце (putinburg.computinburg.com), там жа выкладзеныя некаторыя ілюстрацыі, выкарыстаныя ў кнізе. Гэта апавяданне зацягвае сваёй шчырасцю і прамалінейнасцю: усё дарэшты названа сваімі імёнамі. Пачынаеш чытаць - і ўжо не можаш спыніцца.

Набыць кнігу можна тут, на сайце Amazon, або праз сайт «Пуцінбург».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках