28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-ілюзіяніст

7
Прэм'ер-ілюзіяніст

А ўрад як быццам на іншай планеце жыве.

Як расейскі ўрад умела выдае чорнае за белае – проста часам здзіўляешся.

Мішусцін – замежным інвестарам, 19 каст. 2020:

«...Мы прайшлі гэты складаны перыяд – ва ўсякім выпадку, ягоную першую фазу – лепш, чым цэлы шэраг краінаў. У дынаміцы ВУП у другім, самым складаным квартале, паводле звестак Міністэрства эканамічнага, Расея выглядала больш прывабна за многія краіны, у тым ліку Нямеччыну, Італію, Францыю, Вялікую Брытанію і Гішпанію».

Перакладаем на расейскую. Мы наплявалі на наступствы і зрабілі занадта слабы карантын. Не для людзей – для прамысловасці. Лакдаўн у нас закрануў далёка не ўсе галіны, таму і спад ВУП меншы. Вы там у Еўропах усё пра людзей турбуецеся, а мы – пра паказнікі і прыбыткі. Вынік слабога карантыну ў Расеі – 4-е месца ў свеце ў колькасці тых, хто захварэў, і незакончаная першая хваля пандэміі, калі пачалася другая.

«Аднаўленне эканомікі ідзе хутчэй, чым меркавалася...»

Гэта проста адкрытая хлусня. Такое можна было казаць у ліпені, але не пасля публікацыі жнівеньскай статыстыкі. Аднаўленне эканомікі практычна спынілася.

А ў верасні стала ясна, што ідзе другая хваля пандэміі, і трэба думаць пра новыя абмежаванні. Нават камітэт Дзярждумы у эканомпалітыцы напісаў, што новыя маштабныя абмежаванні неўнікнёныя, што спад у 2020 будзе большы, чым запланавана, і трэба пераглядаць прагноз і бюджэт на будучую трохгодку.

«Наша ўпэўненасць грунтуецца на пастановах, закладзеных у агульнанацыянальным плане дзеянняў, які разлічаны да канца наступнага года».

Ды няма ў гэтым плане ніякіх новых захадаў, а змяшчае ён у асноўным ужо уведзеныя і часткова вычарпаныя 1 кастрычніка захады... А вось другой хвалі каранавірусу і рэакцыі на яе гэты план не ўтрымлівае. І ніхто не збіраецца яго мяняць.

Можа, варта прэм'еру нагадаць, што вясновы пік захворвання (11 траўня – 11,6 тыс. чалавек) быў пераўзыдзены ўжо 9 кастрычніка і цяпер новых хворых за дзень больш за 15 тыс. чалавек. Лік захварэлых на каранавірус гэтак сама перасягнуў летнія пікі (15 чэрвеня – 245,5 тыс. чалавек) і сёння складае 304,6 тыс.чал. Г. зн. нагрузка на медыцыну ўжо мацнейшая, чым вясной. І штодня памірае людзей ужо больш.

А Мішусцін як быццам на іншай планеце жыве і разважае пра «трансфармацыю справавога клімату», «регулятроную палітыку», план на 10 гадоў і таму падобную неактуальную бязглуздзіцу. Але толькі не пра вірус, які шалее ў краіне...

Telegram-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках