28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За два тыдні да выбараў Байдэн апярэджвае Трампа на 11% па ўсёй краіне

15
За два тыдні да выбараў Байдэн апярэджвае Трампа на 11% па ўсёй краіне
ДЖО БАЙДЭН

У ключавых штатах былы віцэ-прэзідэнт таксама наперадзе прэзідэнта.

Да выбараў прэзідэнта ЗША засталося два тыдні і ўжо амаль 30 млн амерыканцаў прагаласавалі датэрмінова. Свежая сацыялогія паказвае, што кандыдат Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн па ўсёй краіне на 11 адсоткаў апярэджвае свайго канкурэнта Дональда Трампа, якога вылучыла Рэспубліканская партыя, піша «Люстэрка тыдня. Украіна».

Новае апытанне Yahoo News і YouGov паказала, што за Байдэна гатовы прагаласаваць 51% амерыканцаў, за Трампа – 40%.

Сацыёлагі кажуць, што асноўная прычына, чаму Трамп, падобна, яшчэ больш адстаў ад Байдэна ў апошнія дні, заключаецца ў тым, што колькасць выпадкаў захворвання на каранавірус дасягнула піку.

У ключавых штатах былы віцэ-прэзідэнт таксама апярэджвае прэзідэнта.

Апытанне Reuters і Ipsos у Пенсільваніі паказала перавагу Байдэна над Трампам у чатыры адсоткі – 49% супраць 45%. У Вісконсіне Трамп адстае на восем адсоткаў – 43 супраць 51.

Апытанне Mitchell Communications у Мічыгане паказала 10-адсоткавую перавагу Байдэна на Трампам – 51% супраць 41%.

Трамп, які спрабуе затрымацца ў Белым доме яшчэ на адну кадэнцыю, прадаўжае ў апытаннях адставаць ад Байдэна. Аналітыкі часопіса The Economist мяркуюць, што шанцы Байдэна на перамогу значна вышэйшыя, чым у дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Агульнанацыянальнае апытанне The Gurdian у ЗША паказала, што Байдэн на 17% апярэджвае Трампа. Потым апытанне WSJ паказала перавагу Байдэна на 11 адсоткаў.

Варта адзначыць, што ў Байдэна лепшыя рэйтынгі перад выбарамі, чым у любога прэтэндэнта на пост прэзідэнта ЗША з 1936 года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках