29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантакты Захаду з рэжымам Лукашэнкі спыніліся

7
Кантакты Захаду з рэжымам Лукашэнкі спыніліся

Прынамсі адкрытыя крыніцы не паведамляюць пра такія кантакты.

Пасля тэлефоннай размовы міністра Макея з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Жузэпам Барэлем 9 кастрычніка палітычныя кантакты краінаў Захаду з беларускім кіраўніцтвам практычна спыніліся, піша сайт thinktanks.by.

Прынамсі адкрытыя крыніцы не паведамляюць пра такія кантакты.

12 кастрычніка Рада Еўрапейскага звязу прыняла чарговую заяву датычна Беларусі, у якой гаворыцца пра гатоўнасць ЕЗ ужыць далейшыя абмежавальныя захады ў дачыненні да прадпрыемстваў і высокапастаўленых службовых асобаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, калі сітуацыя ў краіне не палепшыцца. Як пазней стала вядома, ініцыятарам уключэння Лукашэнкі ў санкцыйны спіс стала МЗС Нямеччыны.

13 кастрычніка стала вядома, што Швэйцарыя далучылася да раней уведзеных Еўразвязам санкцый у дачыненні да 40 беларускіх афіцыйных асобаў.

15 кастрычніка ў час прэс-канферэнцыі дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа згадаў Беларусь. Ён выказаў падтрымку беларускаму народу, «які прадаўжае заклікаць беларускае кіраўніцтва да адказу за ўціск дэмакратыі», а таксама чарговы раз запатрабаваў вызваліць амерыканскага грамадзяніна Віталя Шклярава.

На тыдні таксама адбыліся чацвёртыя за апошнія два месяцы слуханні ў Еўрапарламенце пра сітуацыю ў Беларусі. У ходзе слуханняў прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Люк Дэвін заявіў, што для ЕЗ выключна важным з'яўляецца мірнае развязанне сітуацыі, якая склалася ў Беларусі. Ён таксама сказаў пра намер ЕЗ прапанаваць істотную фінансавую і іншую падтрымку Беларусі ў выпадку дэмакратычных пераўтварэнняў. У Еўрапарламенце таксама абмеркавалі спосабы змушэння да адказнасці беларускіх сілавікоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках