23 красавiка 2024, aўторак, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы будуць пікетаваць МАК у Швайцарыі

2
Беларусы будуць пікетаваць МАК у Швайцарыі

Дыяспара патрабуе ад швайцарскіх спартоўцаў і клубаў адмовіцца ад удзелу ва ўсіх спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі.

Беларуская дыяспара ў Швайцарыі ў пятніцу (23 кастрычніка) правядзе марш пратэсту «Спартыўныя трыбуны з Беларуссю» ў Лазане, дзе размяшчаецца штаб-кватэра МАК і іншыя спартыўныя міжнародныя федэрацыі, піша «Трыбуна» са спасылкай на insidethegames.

Марш плануецца пачаць а 16.00 паводле мясцовага часу (17.00 менскім) у Алімпійскім музеі і далей накіравацца да штаб-кватэры Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Арганізатары заклікалі спартыўныя арганізацыі Швайцарыі падтрымаць дэманстрацыю, «накіраваўшы заяву ў МАК» з выкарыстаннем хэштэга #StandWithBelarus.

Удзельнікі акцыі будуць патрабаваць у МАК, каб ён прыпыніў удзел прадстаўнікоў НАК Беларусі і Міністэрства спорту Беларусі ва ўсіх афіцыйных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Швайцарыі ці арганізаваных швайцарскімі арганізацыямі і спартоўцамі, уключаючы ўсе онлайн-мерапрыемствы.

«Мы заклікаем Федэральнае кіраванне спорту і мясцовыя спартыўныя арганізацыі і інстытуты Швайцарыі, спартыўныя клубы, каманды, фан-клубы, асацыяцыі і асобных спартоўцаў асудзіць гвалт і рэпрэсіі супраць мірных удзельнікаў беларускіх пратэстаў і ўсялякі палітычна матываваны ціск на спартсменаў.

Мы хацелі б звярнуць увагу грамадскасці на злачынствы супраць чалавечнасці, далейшыя грубыя парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі, якія чыняцца Аляксандрам Лукашэнкам і ягоным рэжымам у Беларусі, на злачынствы, гвалт і рэпрэсіі, накіраваныя супраць беларускіх спартоўцаў, чальцоў спартыўных каманд і прадстаўнікоў спартыўнай індустрыі Беларусі.

Патрабуем у швайцарскіх спартоўцаў і клубаў адмовіцца ад удзелу ва ўсіх спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках