19 красавiка 2024, Пятніца, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрус Кубілюс: На развіццё падзей у Беларусі паўплываюць тры чыннікі

26
Андрус Кубілюс: На развіццё падзей у Беларусі паўплываюць тры чыннікі
АНДРУС КУБІЛЮС
ФОТА: 15MIN.LT

Патрэбныя пэўныя крокі для перамогі беларускай рэвалюцыі.

Якога развіцця падзей чакаць у Беларусі, абмеркаваў шэраг экспэртаў у панядзелак, 19 кастрычніка, падчас наладжанай бэльгійскім аналітычным Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў Вілфрэд Мартэнса (Wilfried Martens Centre for European Studies) вэб-мерапрыемствы, паведамляе «Голас Амерыкі».

На думку Андруса Кубілюса (Andrius Kubilius), дэпутата Еўрапарламента і былога прэм'ер-міністра Літвы, на развіццё падзей у Беларусі паўплываюць тры асноўныя чыннікі: сіла пратэстнага руху надалей, падтрымка дэмакратычнага развіцця краіны з боку ЕЗ і ЗША, і пазіцыі Масквы.

Хоць краіны Захаду працягваюць падтрымліваць народ Беларусі, яны маюць абмежаваны ўплыў на самога Аляксандра Лукашэнку, адзначыў падчас дыскусіі літоўскі дэпутат Еўрапарламента. Таму ключавым пытаннем застаецца тое, наколькі доўга Масква будзе працягваць падтрымліваць Лукашэнку. Краіны Захаду павінны ўзмацніць дыялог з Масквой з тым, каб пераканаць апошнюю ў невыгоднасці працягу надання падтрымкі Лукашэнку, мяркуе Андрус Кубілюс.

«З геапалітычнага пункту гледжання гэта пастка для Пуціна, бо ён не можа падтрымліваць народныя рэвалюцыі. Але калі ён застанецца на баку Лукашэнкі надоўга, то можа стаць таксічным ў вачах беларусаў, як таксічны Лукашэнка», - мяркуе ён.

«Я хацеў бы бачыць значна больш спроб ЕЗ - з боку кіраўніцтва ЕЗ - у дыпламатычным ціску, палітычным ціску на Крэмль, на Пуціна, бо ягоная падтрымка з'яўляецца прычынай таго, што Лукашэнка ўсё яшчэ знаходзіцца ва ўладзе», - дадае Андрус Кубілюс.

Акрамя палітычнай падтрымкі дэмакратычнага развіцця ў краіне і ўвядзення санкцый супраць шэрагу афіцыйных асоб рэжыму, Еўрапейскі Звяз абмяркоўвае магчымасць развіцця «Плана Маршала» для Беларусі, які можа спатрэбіцца ў выпадку пераходу ўлады ў краіне, адзначае дэпутат Еўрапарламенту. У цэнтры гэтага плану - падтрымка эканамічнага развіцця.

Еўрапейскі Звяз таксама разглядае тое, як міжнародная супольнасць можа дапамагчы беларускаму грамадству расследаваць выпадкі парушэння правоў чалавека і прыцягнуць да адказнасці тых, хто чыніў гвалт супраць мірных пратэстоўцаў. «Цалкам відавочна, што судовая сістэма Беларусі не здольная забяспечыць правасуддзе. Вось чаму міжнародная супольнасць павінна ўмяшацца», - падкрэсліў еўрадэпутат.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках