24 красавiка 2024, Серада, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раварыст праехаў 100 кіламетраў для ўдзелу ў Партызанскім маршы

8
Раварыст праехаў 100 кіламетраў для ўдзелу ў Партызанскім маршы
АЛЯКСАНДР РЫБКА

І яшчэ 100, каб вярнуцца дадому.

Аляксандр Рыбка жыве ў Слуцку. Каб узяць удзел у нядзельным «Партызанскім маршы» у Менску, пераадолеў блізу 200 км на ровары: выехаў а 9.30 раніцы, назад вярнуўся ўжо за поўнач, піша tut.by.

Аляксандру 41 год, паводле прафесіі ён бухгалтар.

- Гэта мая ўжо пятая паездка са Слуцка ў Менск на веласіпедзе, але першая з дарогай туды і назад за адзін дзень, - распавядае мужчына. - Раней дабіраўся на маршрутцы. Ідэя выбраць ровар з'явілася з любові да такога катання - а яшчэ на маршы так зручней здаганяць калону.

Ровар у Аляксандра каля шасці гадоў, але паездкамі на далёкія дыстанцыі бухгалтар захапіўся толькі ў гэтым годзе:

- Увесну і ўлетку, калі дазваляе светлавы дзень і надвор'е, праязджаў па 60 км штодня, з абавязковай расцяжкай пасля дыстанцыі для аднаўлення.

У трэніроўках давялося зрабіць вымушаны перапынак, удакладняе ён, - з 10 жніўня да 6 верасня. Як распавядае веласіпедыст, 10 жніўня яго затрымалі з выкарыстаннем сілы на плошчы Свабоды ў Менску. З Цэнтральнага РАУС ён трапіў у ІЧУ ў Жодзіна.

- Мяне адпусцілі праз тры дні, і я выйшаў адтуль ні асуджаны, ні як-небудзь задакументаваны. Кажу пра гэта, бо пасля, праз тыдзень, я быў зноў прыцягнуты, і ў базе нідзе не праходзіў. Тое другое затрыманне было 20 жніўня, каля прахадной МАЗ: за ўдзел у акцыі прызыву да страйку апынуўся асуджаны паводле «класічнага» артыкулу 23.34, прысуд - 20 базавых адзінак.

Пасля першага затрымання, кажа Аляксандр, яму давялося звяртацца па медыцынскую дапамогу: боль у левым баку турбавала яшчэ цягам месяца. Тады ж прапаў і ягны ровар - вярнуць атрымалася толькі 6 верасня:

- Я ўжо пачаў шукаць яго праз інтэрнэт, але высветлілася, той быў у МУС, - удакладняе Аляксандр.

Паездка на «Партызанскі марш» са Слуцка ў Менск 18 кастрычніка далася нялёгка, але вяртацца было яшчэ складаней:

- Таму што ехаць дадому давялося ўжо ў цемры, плюс сустрэчны вецер, дождж... Адчувалася, што ёсць падвышаны ціск, бо гэта для мяне яшчэ стрэсавая дыстанцыя. Арганізм атрымаў такую нагрузку ўпершыню.

Вярнуўшыся ў Слуцк, Аляксандр запісаў кароткі відэазварот: прысвяціў свае 200 км на ровары палітвязням і затрыманым за ўдзел у акцыях пратэсту. І на наступны дзень ужо правёў аднаўленчую трэніроўку:

- Праехаў 20-30 км, самаадчуванне - нармальнае.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках