28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль можа кінуць Лукашэнку

103
Крэмль можа кінуць Лукашэнку

Надыходзіць крытычны момант для ягонага рэжыму.

Аляксандру Лукашэнку пад другі тыдзень лістапада трэба дамагчыся хаця б уяўнага спакою ў Менску, інакш «Крэмль яго кіне як дарагога ва ўтрыманні».

Пра гэта ў эфіры канала «Украіна 24» заявіў журналіст і палітычны аглядальнік Іван Якавіна. Ён мяркуе, што Масква можа спыніць ягонае фінансаванне, калі пратэсты працягнуцца.

«Лукашэнку пад другі тыдзень лістапада трэба дамагчыся хаця б уяўнага спакою ў Менску. У гэтым выпадку ён можа разлічваць на працяг фінансавання з Масквы. Пуцін на сустрэчы ў Сочы даў зразумець Лукашэнку, што калі той не здолее за два месяцы ўзяць краіну пад свой кантроль, то Крэмль яго кіне як дарагога ва ўтрыманні, але абсалютна непатрэбнага гаўляйтэра з нулявой легітымнасцю тутэйшага насельніцтва», - сказаў ён.

Са слоў Якавіны, пад новы год у Беларусі можа быць новы кіраўнік.

«Сам Лукашэнка ўсё гэта разумее. Ён таксама разумее, што калі 7 лістапада Масква адмовіцца афіцыйна падтрымліваць ягоны рэжым, то ён неадкладна ўпадзе, ён проста не мае шанцаў застацца на плаве без фінансавай, дыпламатычнай і палітычнай дапамогі з боку Расеі... Надыходзіць момант, калі ягоны рэжым апынуўся ў смяротнай небяспецы. І калі шараговыя амонаўцы адмовяцца страляць па натоўпе, то пад новы год у Беларусі будзе ўжо новы кіраўнік. Лукашэнка цяпер у роспачы і ў паніцы кідаецца ад Пуціна да палітычных вязняў, спрабуючы знайсці хоць бы ў кагосьці падтрымку... Менавіта ў гэты момант у атаку на напалоханы і дэмаралізаваны рэжым пайшлі самі беларусы», - сказаў Іван Якавіна.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках