25 красавiка 2024, Чацвер, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі скасоўваюць талон да пасведчання кіроўцы

11
У Беларусі скасоўваюць талон да пасведчання кіроўцы
ФОТА: GORKIV.BY

Інспектары больш не змогуць «пазначаць» кіроўцаў?

У перадапошні дзень адыходзячага года Лукашэнка падпісаў указ №492, якім спрашчаюцца некаторыя адміністрацыйныя працэдуры. Сярод іншага ёсць навіны і для аўтаўладальнікаў, піша kp.by. А менавіта - указ скасоўвае неабходнасць афармлення талона да пасведчання кіроўцы і сертыфіката аб праходжанні дзяржаўнага тэхагляду транспартных сродкаў.

Дакладная дата новаўвядзення стане зразумелая пасля афіцыйнага апублікавання новага ўказа. Цікава, што паводле дзейных сёння ПДР, кіроўца абавязаны мець пры сабе і перадаваць для праверкі ў тым ліку сертыфікат аб праходжанні ТА і страхоўку. Але вазіць папяровую страхоўку з сабой неабавязкова стала яшчэ з 1 верасня, калі памянялі страхавое заканадаўства. З тых часоў наяўнасць страхоўкі інспектар правярае па кампутарнай базе, якая з'явілася яшчэ паўтара гады таму. На працягу гэтага года ПДР абяцаюць абнавіць, уключыўшы туды ўсе змены.

Нагадаем, у талон да пасведчання кіроўцы запісваюцца парушэнні кіроўцы. Гэта значыць талон у кіроўцы - гэта як залікоўка ў студэнта: па ім адразу бачна, парушае ці не.

Фактычна, талон перастаў быць патрэбны даўно - бо ўжо шмат гадоў усе парушэнні ўводзяцца ў кампутарную базу, і любы інспектар двума клікамі па экране партатыўнага кампутара бачыць усё дасье кіроўцы. Да таго ж талон мае толькі сем радкоў, і таму тым, хто часта парушаў, даводзілася часта яго мяняць.

Дарэчы, ёсць такая байка кіроўцаў: маўляў, даішнікі, карыстаючыся сваёй пэўнай сістэмай знакаў, таемна пазначаюць талоны «нядобрых» кіроўцаў шарыкавай ручкай у пэўных месцах і так перадаюць інфармацыю аб кіроўцах, якія ім не спадабаліся, іншым інспектарам. Само пасведчанне кіроўцы для гэтага не падыходзіць - яно заламінаванае.

Дакладная дата новаўвядзенняў стане зразумелая пасля афіцыйнага апублікавання новага ўказа. Паводле дзейных сёння ПДР, кіроўца абавязаны мець пры сабе і перадаваць для праверкі ў тым ліку сертыфікат аб праходжанні ТА і страхоўку. Але вазіць папяровую страхоўку з сабой не абавязкова стала яшчэ з 1 верасня, калі памянялі страхавое заканадаўства. З тых часоў наяўнасць страхоўкі інспектар правярае па кампутарнай базе. Звесткі аб праходжанні тэхагляду інспектар таксама зможа атрымліваць з кампутарнай базы. На працягу гэтага года ПДР абяцаюць абнавіць, уключыўшы туды ўсе змены.

Якіх яшчэ змен чакаць аўтаўладальнікам у новым годзе?

Сёлета павінна вырашыцца эпапея з новымі правіламі аплаты дарожнага падатку. Нагадаем, цяпер яго трэба плаціць разам з праходжаннем тэхагляду, яго сума залежыць ад масы аўтамабіля. Большасць легкавых аўто дазволенай максімальнай масы да 2 тон, дарожны падатак у гэтым выпадку складае 162 рублі ў год. Уладальнікі новых аўто ўносяць яго за два гады наперад, а тыя, у каго ўзрост машын пераваліў за 10 гадоў, - штогод. Гэта выклікае справядлівыя нараканні з боку тых, хто зрэдку садзіцца за стырно. Была прапанова ўключыць падатак у кошт паліва. Маўляў, гэта сумленна: хто больш ездзіць, той больш і плаціць. Але Мінфін супраць: падаражанне паліва прывядзе да росту коштаў на тавары, а значыць, гэта закране не толькі аўтаўладальнікаў. Ёсць прапанова ўвесці аплату падатку штомесяц - як страхоўку, а пры аплаце за год рабіць зніжку 20%.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках