28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cталі вядомыя падрабязнасці скандалу ў гомельскай школе

54
Cталі вядомыя падрабязнасці скандалу ў гомельскай школе

Педагог схапіла дзіця за вуха і траўмавала яго.

У сістэме адукацыі Гомеля - чарговы інцыдэнт, які выліўся ў міліцэйскую праверку. 21 студзеня паміж настаўніцай і вучаніцай трэцяга класа адбыўся канфлікт: педагог схапіла дзіця за вуха і траўмавала яго. Бацькі напісалі заяву ў міліцыю.

Аб выпадку, які адбыўся ў гомельскай гімназіі №71, паведамілі журналісты мясцовага выдання «Сильные новости»: нібыта настаўніца збіла дзіця так, што тое трапіла ў лякарню і яму накладалі швы.

Tut.by стала вядома, што пацярпелае дзіця - дзяўчынка-трэцякласніца. У яе траўмы вуха. Паводле нашай інфармацыі, настаўніца пацягнула малую за вуха і надарвала яго.

Настаўніца П. адмаўляецца каментаваць здарэнне, спасылаючыся на тое, што цяпер ляжыць у шпіталі. Жанчына закрыла сваю старонку ў сацсетцы.

У гімназіі, дзе ўсё адбылося, абмяжоўваюцца кароткім: «Пакуль праводзіцца праверка».

47-гадовага педагога тут характарызуюць станоўча. Вядома, што ў 2017 годзе яна станавілася «Настаўнікам года».

- Збіцця не было, але настаўніца падчас урока схапіла вучаніцу за вуха. Вядома, гэта няправільны ўчынак, - кажа начальнік галоўнай управы адукацыі Гомельскай вобласці Руслан Смірноў. - Быў бацькоўскі сход, настаўніца выбачылася за свае паводзіны. Але прэтэнзіі з боку бацькоў дзіцяці ёсць. Настаўніца цяпер на бальнічным, праводзіцца праверка. Педагог вельмі перажывае, яна нават трапіла ў лякарню пасля інцыдэнту.

Ва УУС паведамілі, што заява ад бацькоў школьніцы ў міліцыю паступіла 24 студзеня (гэта значыць, праз тры дні пасля здарэння), ідзе праверка, прызначаная судова-медыцынская экспэртыза.

Нагадаем, гэта не першы скандал у гомельскіх школах. 12 верасня падчас урокаў у школе №15 настаўніца брыдка вылаяўся на вучня чацвёртага класа, трымаючы ў руках над ім парту, ягоныя аднакласнікі знялі ўсё на відэа. Гэта надзвычайнае для асобна ўзятай школы і ўсёй сістэмы беларускай адукацыі здарэнне прывяло да чарады непрыемных падзей: школу наведала прадстаўнічая камісія з аблвыканкама, для бацькоў чацвёртакласнікаў, пры якіх усё і адбылося, правялі адмысловы сход, настаўніцу звольнілі. 18 верасня «загадам Лукашэнкі» настаўніцу аднавілі на працы, затое звольнілі дырэктарку школы.

За неўжыванне захадаў у навядзенні парадку ў школах і невыкананне даручэнняў Лукашэнкі былі строга папярэджаны прэм'ер-міністр, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі і віцэ-прэм'ер, які курыруе галіну. Міністр адукацыі папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці, вымовы абвешчаныя шэрагу службовых асоб Гомельскага абл- і гарвыканкама. Таксама ў дачыненні да некаторых службовых асоб Гомельскага гарвыканкама, раённай адміністрацыі была прынятая пастанова аб вызваленні ад займаных пасадаў з пераводам на іншую працу.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках